ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Падчас візіту Махмуда Ахмадзінежада на нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся выбух

Два чалавекі загінулі, яшчэ 12 атрымалі сур'ёзныя раненні ў выніку выбуху на нафтаперапрацоўчым заводзе ў горадзе Абадан на паўднёвым захадзе Ірана. Інцыдэнт адбыўся ў аўторак раніцай. Выбух прагрымеў падчас візіту на прадпрыемства прэзідэнта краіны Махмуда АхмадзіНежада. Сам прэзідэнт не пацярпеў і неўзабаве, як і планавалася, выступіў у прамым эфіры на тэлебачанні.

Паводле інфармацыйнага агенцтва Fаrs, Ахмадзінежад браў удзел у цырымоніі адкрыцця трэцяй лініі па вытворчасці бензіну. Пасля выбуху пачаўся моцны пажар. Агонь праз некаторы час ўдалося патушыць, аднак густыя клубы дыму распаўсюдзіліся на значную частку горада. На прадпрыемстве маюцца разбурэнні. Паводле папярэдніх звестак, выбух быў выкліканы ўцечкай газу. Усяго ў выніку пацярпелі 22 чалавекі.

Ва Украіне затрымана экс-прэм'ер Юлія Цімашэнка

Экс-прэм'ера Украіны, лідара апазіцыйнай партыі "Батькивщина" Юлію Цімашэнку затрымала генеральная пракуратура краіны падчас допыту ў Галоўным следчым упраўленні ў аўторак. Як паведаміў журналістам начальнік аддзела ГСУ Алег Пушкар, Цімашэнку затрымалі па рашэнні Пячэрскага раённага суда Кіева для правядзення следчых дзеянняў.

Паводле яго слоў, "следчыя звярнуліся ў суд, паколькі Цімашэнка сарвала следчыя дзеянні". "Цяпер з Юліяй Уладзіміраўнай будуць праведзены следчыя дзеянні, пасля чаго, яна, цалкам магчыма, пойдзе дахаты", — дадаў Пушкар.

Ад удараў маланак у Бангладэш загінула 40 чалавек

Ад удараў маланак падчас наймацнейшай буры ў Бангладэш загінула 40 чалавек, больш за 150 чалавек атрымала апёкі і раненні рознай ступені цяжару, паведамляюць інфармагенцтвы.

Загінулыя — галоўным чынам сяляне, якіх бура заспела падчас палявых работ, а таксама рыбакі. Множныя навальнічныя разрады былі зафіксаваны на паўночным захадзе Бангладэш 23 мая падчас штармавых ліўняў.   Ад удараў маланак у Бангладэш загінула 40 чалавек

Ад удараў маланак падчас наймацнейшай буры ў Бангладэш загінула 40 чалавек, больш за 150 чалавек атрымала апёкі і раненні рознай ступені цяжару, паведамляюць інфармагенцтвы.

Загінулыя — галоўным чынам сяляне, якіх бура заспела падчас палявых работ, а таксама рыбакі. Множныя навальнічныя разрады былі зафіксаваны на паўночным захадзе Бангладэш 23 мая падчас штармавых ліўняў  

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

←На Оршанском МКК в пожаре погибло 4 человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика