Журналісцкае расследаванне: Як барыга прадаваў мне "эйфарыйны парашок"
24.05.2011 08:40
—
Новости Общества
Журналісцкае расследаванне: Як барыга прадаваў мне "эйфарыйны парашок"
Ці складана сёння ў Беларусі набыць так званыя "дызайнерскія наркотыкі"? Чаму нават сталыя наркаспажыўцы трапляюць пасля гэтых рэчываў у псіхіятрычныя клінікі? Якія праблемы трэба вырашыць, каб адвесці ад краіны небяспеку сінтэтычных псіхатропаў новага пакалення? Пра гэта ў журналісцкім расследаванні "Звязды".
Для таго, каб набыць "дызайнерскія наркотыкі", дастаткова набраць у пошукавай сістэме інтэрнэту словы кшталту "легальны парашок Мінск" альбо "солі для ваннаў, міксы, порах" і гэтак далей.
На маё здзіўленне, натыкаюся на дзясяткі (!) аб'яў. У іх беларускія тэлефонныя нумары, фотаздымкі, апісанні разнастайных рэчываў "для поўнага адрыву". Праблем няма. Плаці грошы — і прывязём.
За нейкія 15 хвілін я знайшоў дзесяць месцаў, дзе магчыма набыць "тавар". Гэта, напрыклад, рэальныя інтэрнэт-сайты. На першым, які мне трапіўся, чытаю: "Не верце чуткам, што курыльная сумесь — аналаг наркатычных сродкаў. Усе кампаненты нашых курыльных міксаў не з'яўляюцца наркотыкамі альбо таксінамі, не выклікаюць прывыкання і дазволены да ўжывання на тэрыторыі РБ..."
На інтэрнэт-форумах наркаспажыўцы дзеляцца досведам, як што "ўстаўляе", ці добра, абкурыўшыся, кіраваць аўтамабілем і гэтак далей.
Сустракаецца безліч аб'яў і спецыялізаваных наркасуполак у папулярных сацыяльных сетках, дзе зарэгістравана, напэўна, пераважная большасць беларускіх школьнікаў і студэнтаў.
"Новы эйфарыйны порах", — чытаю я першую аб'яву, якую пабачыў у адной з сацыяльных сетак. — "Паўграма — 150 тысяч". Гэты тэкст пакінуў абсалютна рэальны чалавек.
Сяргей Д. са Смалявіч не хавае свайго твару, імені і прозвішча. Тэлефаную яму.
— Прывітанне. "Новы эйфарыйны порах" яшчэ ёсць? — пытаюся.
— А дзе знаходзішся? — адказвае мне сіплы разняволены голас на тым баку. — Магу падвезці праз гадзіну.
І вось я пад'язджаю на адну з парковак, што на ўскрайку сталіцы. Барыга прывёз тавар на старым бардовым "Рэно".
— Пайшлі, — кліча мяне Сяргей Д., мужчына гадоў 27, неахайны гопнік. І мы адыходзім на некалькі сотняў метраў ад паркоўкі, гамонім. Прыглядаюся да барыгі: позірк апушчаны, быццам на вачах пудовыя гіры. Сяргей Д. вельмі падобны на спажыўцоў опійных "бубак", якіх я бачыў у наркапрытонах.
— Парашок хоць легальны? — цікаўлюся.
— Нібыта легальны, але калі возьмуць, дык хто яго ведае... Парашок новы, тыдзень у Беларусі. Хопіць на тры-чатыры чалавекі.
— А мяне не заб'е?
— Калі будзеце на чацвярых, то не заб'е. Хоць я першы раз перабраў, мяне вынесла на... А зараз адзін хлопец набываў на Жданах, дык адразу ж паспытаў. Спадабалася, давезлі яго аж дасюль, разгаварыліся...
Барыга Сяргей Д. пералічвае тры пяцідзесяцітысячныя банкноты, азіраецца і імкліва аддае мне поліэтыленавы пакецік з белым парашком. Упакоўка — не фабрычная. Дзяліў рэчыва барыга на вока.
Ідзём назад да машын, Сяргей Д. бэсціць беларускую эканоміку, скардзіцца на рост даляра і папярэджвае, што ў наступны раз тавар можа падаражэць...
Ад моманту, калі я пачаў шукаць "дызайнерскі наркотык" у інтэрнэце, да моманту, калі я трымаў парашок у руках, прайшло ўсяго паўтары гадзіны.
Вынікі экспертызы: парашок аказаўся рэчывам, якое выклікае разнастайныя маніі, псіхадэлічныя эфекты
Рэдакцыя газеты "Звязда" звярнулася ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай даследаваць белы парашок. Нам пайшлі насустрач, рэчыва было здадзена ў Дзяржаўны экспертна-крыміналістычны цэнтр МУС Беларусі.
Сяргей Д. аказаўся класічным барыгам-падманшчыкам: замест абяцаных 0,5 грама ў пакеціку аказалася толькі 0,33.
"Эйфарыйны парашок" даследавалі на храматомаспектрометры. Рэчыва і сапраўды аказалася так званай "легалкай". У "Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў" не ўнесена. Таму вынік экспертызы такі: "Прадстаўленае на даследаванне парашкападобнае рэчыва белага колеру ў сваім складзе наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў не мае".
Аднак! З дапамогай бібліятэкі мас-спектраў эксперты высветлілі формулу "эйфарыйнага парашку". Гэта метаксетамін (mеthохеtаmіnе), С15H21NО2.
З навуковай літаратуры даведваюся, што метаксетамін быў наўмысна прыдуманы як псіхатропнае рэчыва. Выклікае разнастайныя станы: ад эйфарыі і раскаардынацыі рухаў да разнастайных маній, псіхадэлічных эфектаў і поўнай дысацыяцыі, калі чалавек цалкам губляе над сабой кантроль. Перадазіроўка можа прывесці да самых цяжкіх наступстваў. Нездарма Сяргей Д. папярэджваў, што яго з першага разу "вынесла на..."
Хутчэй за ўсё метаксетамін — гэта рэчыва, якое праз некалькі месяцаў могуць ўнесці ў "Рэспубліканскі пералік", і за яго распаўсюджванне будзе пагражаць тая ж крымінальная адказнасць, як, скажам, за продаж какаіну. Але зараз барыгі нахабна гандлююць гэтым "эйфарыйным парашком".
Рэаліі такія, што па першай жа аб'яве мне ўдалося набыць небяспечнае рэчыва, якому ўласцівы псіхатропны эфект. Гэтак жа праз сацыяльныя сеткі і сайты "паласавацца" метаксетамінам могуць і іншыя грамадзяне нашай краіны — студэнты, школьнікі, вашы сваякі і дзеці.
Нават сталыя наркаспажыўцы пасля "дызайнерскіх наркотыкаў" траплялі ў псіхіятрычныя клінікі
Ці магчыма спыніць злачынную, але паўлегальную дзейнасць наркадылераў, якія гандлююць новымі "дызайнерскімі наркотыкамі"?
Падобныя на метаксетамін сінтэтычныя рэчывы — рознага кшталту "парашкі", "солі", і "міксы" — могуць выклікаць самыя нечаканыя эфекты. Старшыня рады грамадскай арганізацыі "Маці супраць наркотыкаў" Ірына Лук'яновіч расказала пра выпадкі, калі нават сталыя наркаспажыўцы, паспытаўшы які-небудзь "дызайнерскі наркотык", мелі жахлівыя і нечаканыя праблемы з псіхікай.
Адкуль такі эфект? Гэтае пытанне мы задалі Аляксандру Багданаву, дацэнту кафедры псіхіятрыі і наркалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, кандыдату медыцынскіх навук.
— У рознага кшталту "солях"і "міксах" знаходзяцца наркатычныя прэпараты, якія могуць выклікаць галюцынаторны эфект, псіхатычныя расстройствы, стан парушэння свядомасці.
Гэтыя прэпараты выклікаюць парушэнні псіхічнай дзейнасці, прытым дастаткова стабільныя парушэнні.
Але самае галоўнае, што ўзнікае стан, звязаны са зменай характару чалавека: мяняюцца паводзіны, мысленне, ён дрэнна разумее, што наогул адбываецца вакол. І часам на тое, каб вярнуць пацыента да рэчаіснасці, патрэбна нямала часу. Але псіхалагічная залежнасць застаецца. І яна настолькі моцная, што чалавек не можа сябе кантраляваць.
У рознага кшталту "солях" і "міксах" ёсць рэчывы, якія з'яўляюцца стымулятарамі кшталту "экстазі". І ёсць прэпараты, звязаныя з марыхуанападобнымі і гераінападобнымі рэчывамі, якія таксама выклікаюць пасля ўжывання моцную залежнасць...
Дададзім, што не кожны спажывец пасля "дызайнерскіх наркотыкаў" трапляе ў псіхіятрычную клініку, але выпадкаў сапраўды нямала.
Якім чынам у беларускай міліцыі спадзяюцца спыніць дылераў?
У 2010 годзе "дызайнерскія наркотыкі" тройчы ўносіліся ў "Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў".
У плане аператыўнасці забароны гэтых рэчываў беларускае заканадаўства на першых месцах у свеце. Гэты факт прызналі на нядаўнім міжнародным форуме ў Лісабоне, куды з'ехаліся наймацнейшыя эксперты ў галіне сінтэтычных псіхатропаў.
Аднак, нягледзячы на гэта, і ў нас наркарынак функцыянуе актыўна, наносячы удар па моладзі.
Можа быць, уносіць новыя псіхатропы ў "Рэспубліканскі пералік" варта хутчэй, чым тры разы на год? Такое пытанне мы задалі Васілю Лосічу, намесніку начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі.
— Асноўны час ідзе на даследаванне новага рэчыва. Падспудна мы разумеем, што гэта новы наркотык. Але такіх здагадак недастаткова для ўнясення рэчыва ў "Рэспубліканскі пералік", — тлумачыць Васіль Міхайлавіч. — Таму ў Дзяржаўным крыміналістычным цэнтры праводзяцца даследаванні выяўленых рэчываў, частку мы накіроўваем у Акадэмію навук. Аналагічную інфармацыю праз Інтэрпол мы запытваем з краін Еўрасаюза і іншых дзяржаў.
Даследуецца ўся хімічная формула новага рэчыва, яго ўздзеянне на арганізм чалавека, ці выклікаецца залежнасць. Усё раскладаецца па паліцах, рыхтуецца абгрунтаванне, якое накіроўваецца ў Міністэрства аховы здароўя. Адбываецца ўзгадненне з зацікаўленымі ведамствамі. Потым вынік працы ідзе на экспертызу ў Мінюст, пасля чаго рыхтуецца адпаведная пастанова.
Мы не можам разварочваць усю гэту адміністрацыйную машыну толькі па адным новым рэчыве. Таму абагульняем і групіруем усю інфармацыю за квартал.
Нам бы хацелася паскорыць гэты тэрмін. Але калі б мы зрабілі ўнясенні на два месяцы раней, то змаглі б уключыць у спіс не 24 новыя рэчывы, а, груба кажучы, 16. А тыя восем чакалі б сваёй чаргі яшчэ больш працяглы час. Таму знайсці тут залатую сярэдзіну складана.
Такая ж сітуацыя ў Еўропе. Нядаўна мы размаўлялі з палякамі, яны прызнаюць, што наш спіс найбольш поўны, што мы найбольш аператыўна адсочваем рэчывы. Хоць у іх адміністрацыйная машына прасцейшая. Нядаўна ў Вену ездзіў наш першы намеснік міністра, рабіў справаздачу па наркотыках. Мы — трэцяя дзяржава ў Еўропе, якая пачала ўносіць у пералік псіхатропных рэчываў сінтэтычныя канабіноіды.
— А дзе нашы наркагандляры набываюць псіхатропы оптам? Адкуль да нас вязуць?
— Вельмі шмат ідзе ў тым ліку з Расіі.
— Таму што межы адкрытыя?
— Не толькі таму. Да нядаўняга часу там гэта фактычна было легальна. У прэсе гучала інфармацыя пра тое, што гэта ледзь не ў латках шырока прадавалася. Але першае месца, адкуль мы пачалі атрымліваць курыльныя сумесі, гэта была Польшча. Курыльныя сумесі з'явіліся ў Гродзенскай вобласці. Не выключана, што нейкі трафік адтуль ёсць і сёння, не выключана, што нешта прывозіцца з краін Балтыі. Здараецца, мы можам перакрыць канал, калі да нас з Расіі паступае амфетамін, а назаўтра канал, калі ад нас у Расію. У гандлі наркотыкамі часам складана прасачыць заканамернасці.
— У якіх формах прадаюцца сінтэтычныя псіхатропныя рэчывы? Мы ведаем пра курыльныя міксы, солі для ваннаў... Нешта яшчэ?
— Корм для птушак, араматызатары, угнаенні для хатніх раслін. Усе гэтыя формы сустракаліся ў Беларусі.
— У інтэрнэце мы сутыкнуліся з тузінам аб'яў, дзе барыгі не баяцца пазначаць тэлефонныя нумары. Ці адсочваюцца гэтыя аб'явы?
— Згодна з дзяржпраграмай, створана працоўная група, якую ўзначальвае КДБ, дзе больш магчымасцяў і спецыялістаў па адсочванні інтэрнэт-сайтаў. Таксама Упраўленне па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій МУС перыядычна адсочвае такія аб'явы. Калі гэта беларускія інфармацыйныя рэсурсы, то прымаюцца меры, каб іх закрыць. Калі высвятляецца, што рэчывы, якія прапаноўваюцца, падлягаюць крымінальнай адказнасці, то праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, і людзі затрымліваюцца.
— А што, гандлююць і забароненымі рэчывамі? Не толькі так званай "легалкай"?
— На жаль, гандлююць усім. У тым ліку і тым, што пакуль не ўнесена ў "Рэспубліканскі пералік".
Гэтыя людзі загадзя маюць здагадкі, што гэта псіхатропнае рэчыва. Так, яны карыстаюцца тым, што дзяржава прытрымліваецца вось гэтай адміністрацыйнай працэдуры, прытрымліваецца нормаў. Але яны ведаюць, што гэта наркотык, загадзя ведаюць, якую шкоду ён прыносіць. Уцягваюць моладзь, труцяць дзяцей, блізкіх.
— Выходзіць, што заканадаўчыя сістэмы Беларусі і іншых краін не гатовыя супрацьстаяць наркалабараторыям?
— Што тычыцца Беларусі, зараз перапрацоўваецца закон "Аб наркатычных сродках", і мы ўнеслі прапанову аб тым, каб увесці такое паняцце, як "аналагі". Напрыклад, курыльныя сумесі JWH і іх аналагі. Гэта дазволіць не ўносіць кожную формулу ў "Рэспубліканскі пералік", а лічыць псіхатропам і новыя рэчывы, у формулах якіх утрымліваецца JWH. Зараз гэты законапраект праходзіць узгадненне з усімі зацікаўленымі ведамствамі.
Эксперт МУС: "Чым хутчэй мы будзем уносіць рэчывы ў "Рэспубліканскі пералік", тым лепш..."
Ці паставіць заслон "дызайнерскім наркотыкам" унясенне ў закон "Аб наркотыках" паняцце "аналаг"? Не ўсе спецыялісты лічаць, што такі захад вырашыць праблему цалкам.
Напрыклад, метаксетамін, які нам прадаў барыга, на сёння не з'яўляецца структурным аналагам якога-небудзь забароненага рэчыва.
Разам з тым паняцце "структурны аналаг" ужо ўвялі немцы і расіяне. Але інфармацыі пра даведзеныя да канца крымінальныя справы пакуль няма.
— З 24 рэчываў, якія трапілі ў "Рэспубліканскі пералік" у красавіку, 11 не з'яўляюцца аналагамі. Таму ўсё такім чынам забараніць не атрымаецца, — лічыць загадчык аддзела даследаванняў наркатычных сродкаў і харчовых прадуктаў 9-га ўпраўлення Дзяржаўнага экспертна-крыміналістычнага цэнтра МУС Беларусі Павел Аляксандраў. — Мне здаецца, што з часам на наркарынку застануцца толькі простыя па структуры рэчывы, як ужо забаронены парамецілэфедрон. У 90-х падобная праблема была з амфетамінам і метамфетамінам. Пачалі з'яўляцца розныя складаныя вытворныя — парадку 35. І многія рэчывы мелі цяжкія пабочныя эфекты. Самі наркаспажыўцы ад іх адмаўляліся. На гэтым наладжваць складаную вытворчасць стала нявыгадна. Таму на наркарынку засталіся практычна толькі нелегальныя амфетамін і метамфетамін. Тое самае, я думаю, адбудзецца і з "дызайнерскімі наркотыкамі"...
Мая пазіцыя, што мы і так знаходзімся на правільным шляху. І чым хутчэй мы будзем уносіць рэчывы ў "Рэспубліканскі пералік", тым лепш...
Дыскусіі наконт "структурных аналагаў" працягваюцца. Спадзяёмся, спецыялісты з розных галін прыйдуць да кансэнсусу — наколькі гэта мера эфектыўная ў барацьбе з новымі сінтэтычнымі псіхатропамі.
ШТО РАБІЦЬ НАЙПЕРШ?
Як спыніць хвалю "дызайнерскіх наркотыкаў", якія накрываюць увесь свет і нашу краіну, у прыватнасці, псіхатропным цунамі? Падчас гутарак з аўтарытэтнымі спецыялістамі мы часта чулі пра адны і тыя ж праблемы, якія ў першую чаргу неабходна вырашаць усім беларускім ведамствам, якія зацікаўлены паставіць заслон небяспецы.
Спыніць бязладдзе ў інтэрнэце
Гэта ненармальна, калі любы грамадзянін нашай краіны можа за лічаныя хвіліны знайсці аб'явы пра псіхатропныя рэчывы ў інтэрнэце, патэлефанаваць па беларускім нумары і набыць "эйфарыйны парашок", "соль для ваннаў" і гэтак далей.
— Усё гэта прадаецца праз інтэрнэт, развозіцца кур'ерамі... Я не ведаю, чаму гэтыя сайты фігуруюць у нас у Беларусі, прытым часам з беларускімі адрасамі, — дзівіцца нарколаг Аляксандр Багданаў. — Самае галоўнае — кантроль. Калі няма чаго купіць, то няма і прыёму. У інтэрнэце дзясяткі аб'яў. Пад імі — каментары з уражаннямі ад эфекту, напісаныя з нецэнзурнай лексікай. Чаму ўсё гэта дазваляецца? Вось што выклікае неўразуменне.
— Няхай гэты сайт будзе знаходзіцца за мяжой, доступ да яго ўсё адно можна закрыць, — выказвае меркаванне загадчык 9-га ўпраўлення ДЭКЦ МУС Беларусі Павел Аляксандраў. — З'явіўся новы форум, дзе наркаманы дзеляцца парадамі, методыкамі, уражаннямі. Яго варта зачыніць. Гэта будзе адзін з эфектыўных метадаў барацьбы з прапагандай гэтага ўсяго. Дылерам будзе складана распаўсюджваць гэту дрэнь.
Забяспечыць лабараторыі неабходнай тэхнікай
Цалкам высветліць структуру новага рэчыва, якое трапіла на беларускі наркарынак, можна толькі ў Акадэміі навук. Такое ж абсталяванне ёсць і на хімфаку Белдзяржуніверсітэта, але яно даволі старое.
Высновы напрошваюцца самі сабой: абсталявання не хапае. І часам даводзіцца доўга чакаць, перш чым да новага рэчыва, якое з'яўляецца на наркарынку, дойдзе чарга на даследаванне.
Абсталяванне каштуе ад 800 тысяч еўра. Не так і шмат, калі ўлічыць, што столькі за год зарабляюць некаторыя беларускія хакеісты. Абслугоўванне таксама каштуе нятанна. Але гэта тое пытанне, куды варта ўкладаць грошы. Відавочная карысць ад такой тэхнікі можа акупіцца выратаваннем тысяч беларусаў.
Калі б неабходнага абсталявання хапала, то час забароны новага псіхатропа значна скараціўся б.
Весці тлумачальную працу з праваахоўнікамі і грамадзянамі
— Сам сутыкаўся з сітуацыямі, калі тыя ж суддзі няправільна разумеюць сітуацыю, — працягвае эксперт Павел Аляксандраў. — Чалавека затрымалі з ужо забароненым рэчывам. Ён сцвярджае, што купляў яго як "легалку", не ведаў, што яно забаронена. І ў выніку чалавек не атрымлівае рэальны турэмны тэрмін. Маўляў, у яго не было намеру набыць псіхатропнае рэчыва. Я з гэтым карэнным чынам не згодны. Калі чалавек купляе падобнае рэчыва, то ён мае намер. Яму не патрэбна соль для ваннаў ці араматызатар. Ён асэнсавана прывозіў гэту атруту, меў намер распаўсюджваць яе менавіта як псіхатропнае рэчыва.
Яшчэ адзін момант. У Заходняй Еўропе вельмі ўдала праводзяць апытанні сярод моладзі. Ім удаецца атрымліваць больш-менш рэальную статыстыку наконт спажыўцоў. Ёсць інфармацыя пра тое, што ў Беларусі таксама плануецца стварэнне Нацыянальнага аналітычнага цэнтра па маніторынгу распаўсюджвання новых наркотыкаў. Вельмі важна ўдасканальвацца ў гэтым кірунку...
Неабходна паскорыць бюракратычныя працэдуры
"Рэспубліканскі пералік" дапаўняецца новымі рэчывамі параўнальна хутка — раз у квартал. На жаль, дылерам хапае гэтага часу, каб распаўсюдзіць у краіне новыя "дызайнерскія наркотыкі". Таму відавочна, што трэба імкнуцца скараціць бюракратычныя працэдуры.
Як "дызайнерскія наркотыкі" заваёўвалі свет?
Новыя сінтэтычныя псіхатропныя сродкі, так званыя курыльныя міксы, з'явіліся на беларускім рынку ў 2009 годзе. І імкліва набралі шалёную папулярнасць сярод моладзі.
Міксы ў каляровых пакеціках кшталту Sрісе, Smоkе, Jаh Rush прадаваліся праз дзясяткі аб'яў у інтэрнэце, адкрыта.
У 2009 годзе пасля ўжывання міксаў першыя беларусы трапілі ў псіхіятрычныя клінікі з вострымі псіхічнымі расстройствамі.
Аказалася, што аснова курыльных міксаў — сінтэтычныя канабіноіды, якія ўздзейнічаюць на адпаведныя рэцэптары галаўнога мозгу нашмат мацней, чым прыродныя канабіноіды, якія змяшчаюцца, скажам, у марыхуане. Пазней на рынку з'явіліся іншыя замаскіраваныя сінтэтычныя псіхатропы — так званыя "солі для ваннаў", "араматызатары", "легальныя парашкі".
Вытворчасць псіхатропных рэчываў наладзілі ў Кітаі, Індыі і, магчыма, у Пакістане. З гэтых краін тонамі псіхатропы развозяцца па свеце. Новыя рэчывы заваявалі наркарынкі ў многіх краінах. У першую чаргу за кошт сваёй часовай легальнасці. Як толькі ў нейкай з краін рэчыва забараняюць, наркалабараторыі распрацоўваюць новыя, так званыя "легальныя" формулы. Каб іх забараніць, патрэбен час. Таму наркалабараторыі на крок апярэджваюць праваахоўнікаў.
Новыя сінтэтычныя псіхатропы прынята называць "дызайнерскімі наркотыкамі". Тэндэнцыя такая, што гэтыя рэчывы паціху-памалу выцясняюць класічныя наркатычныя сродкі.
З 2010 года "дызайнерскія наркотыкі" дзясяткамі траплялі ў наш "Рэспубліканскі пералік наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкусораў". За год іх было ўнесена 46. З 28 красавіка 2011 года ў наркапералік было ўнесена яшчэ 24 такія псіхатропы.
Але на кожную забарону наркалабараторыі мелі свой адказ. На беларускім рынку дагэтуль з'яўляюцца новыя псіхатропы, якімі труцяць беларускую моладзь.

Гэтае рэчыва журналіст "Звязды" набыў з дапамогай інтэрнэту прыкладна за паўтары гадзіны. |

Так выглядае адзін з беларускіх сайтаў па продажы "эйфарыйных парашкоў", міксаў і г.д. Тут за "легалку" выдаюць небяспечныя для псіхікі рэчывы. Пазначаны беларускія тэлефонныя нумары барыг, раёны, дзе яны "працуюць". |