ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
МВФ пачаў працэс выбараў новага дырэктара

Міжнародны валютны фонд пачаў рэгістрацыю кандыдатаў на пасаду дырэктара-распарадчыка фонду, якая вызвалілася пасля адстаўкі Дамініка Строс-Кана, паведамляюць інфармагенцтвы.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙВядучым кандыдатам на гэты пост з'яўляецца міністр фінансаў Францыі Крысцін Лагард, якая ўжо атрымала падтрымку Германіі і Вялікабрытаніі. Паралельна пра свае прэтэнзіі на пасаду кіраўніка МВФ заявіў кіраўнік фінансавага ведамства Бельгіі Дзідзье Рэйндэрс. Краіны СНД унеслі кандыдатуру прэзідэнта Цэнтрабанка Казахстана Рыгора Марчанкі і ўжо пачалі перамовы ў яго падтрымку. Мексіка прапанавала прызначыць кіраўніком МВФ старшыню Цэнтрабанка краіны Агусціна Карстэнса.

Новы кіраўнік фонду павінен быць абраны да 30 чэрвеня.

З Расіі незаконна вывезлі больш за 37 мільярдаў долараў за год

Па выніках 2010 года, з Расіі было незаконна вывезена 37,6 мільярда долараў. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы адказнага сакратара камісіі Мытнага саюза Сяргея Глазьева.

З агульнай сумы восем мільярдаў долараў прыйшліся на "чыстыя памылкі і пропускі", 13,9 мільярда — на пераводы па "фіктыўных аперацыях з каштоўнымі паперамі", а яшчэ 15,7 мільярда — на "своечасова не атрыманую экспартную выручку". Каб пазбегнуць незаконнага вывазу капіталу, Глазьеў прапанаваў спаганяць з імпарцёраў, якія ажыццяўляюць перадаплату тавараў, ПДВ у момант ажыццяўлення плацяжу. Акрамя таго, Сяргей Глазьеў закрануў і пытанні, звязаныя з Мытным саюзам наогул, а не толькі з Расіяй. У прыватнасці, Глазьеў прапанаваў уніфікаваць пералік дакументаў і тэрмінаў пакрыцця ПДВ у рамках Мытнага саюза.

Урад Літвы прапануе замарозіць зарплаты службоўцаў яшчэ на год

Урад Літвы прапануе яшчэ на год замарозіць зарплаты палітыкаў, службоўцаў, суддзяў.

Скарочаныя летась зарплаты дзяржаўных службоўцаў у наступным годзе таксама не ўзрастуць, калі сейм падтрымае гэтую прапанову ўрада.

Колькасць ахвяр тарнада ў ЗША павялічылася да 89 чалавек

Разбуральнае тарнада, якое абрушылася на горад Джоплін у амерыканскім штаце Місуры, забрала жыцці 89 чалавек. Колькасць параненых невядомая дагэтуль. Тарнада таксама нанесла вялікія страты дамам на паўднёвых ускраінах горада — разбурана звыш 200 будынкаў. Зараз працягваецца разбор завалаў у пацярпелых раёнах, так што мясцовыя ўлады папярэджваюць, што колькасць загінулых можа павялічыцца.

←Экономический кризис в Беларуси: социальный взрыв не последует?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика