Супрацоўнікам БрДУ забаранілі трымаць "Доктара Хаўса" на працоўных кампутарах

Источник материала:  
21.05.2011 17:20 — Новости Общества

Супрацоўнікам БрДУ забаранілі трымаць "Доктара Хаўса" на працоўных кампутарах

Еўрапейскае радыё для Беларусі
Новыя службовыя правілы ўведзены рэктаратам пасля цэнтралізаванай праверкі ўніверсітэта камітэтам дзяржкантролю.

Праверка КДК, якая праходзіла 28-30 красавіка ў дзяржсэктары ўсёй краіны, вылучыла ў педунівэрсітэце Брэста шэраг дысцыплінарных парушэнняў. Імі аказаліся наяўнасць на працоўных кампутарах "інфармацыі, якая не выкарыстоўваецца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе": фільмы, музыка ды іншыя асабістыя файлы супрацоўнікаў навучальнай установы.

На гэтым тыдні рэктаратам унівэрсітэта была створана спецыяльная камісія, мэта якой - пільны кантроль на працаю карыстальнікаў ЭВМ.

"Сярод працоўнага дня ўвайшлі ў кабінэт прадстаўнікі камісіі і пачалі вывучаць, чым жа мы займаемся ў працоўны час. Глядзелі ўсё: апошнія дакументы, закладкі ў інтэрнеце, гісторыю раздруковак на прынтары. Мая калега мела сур'ёзную размову з кіраўніцтвам, калі на яе кампутары знайшлі адну серыю "Доктара Хаўса" - распавяла "Еўрарадыё" Алена, супрацоўніца адной з кафедраў БрДУ.
 
←Массовые акции в защиту социальных и экономических прав граждан намерены провести социал-демократы Брестчины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика