Палац, якім хацелі яго бачыць. У Гомелі адкрылася самая вялікая ў вобласці глядзельная зала

Источник материала:  

Адкрытая ў майскія святы тэатральная частка Палаца культуры чыгуначнікаў стала прыкметнай падзеяй у жыцці вобласці. Завяршылася рэканструкцыя будынка, размешчанага на Прывакзальнай плошчы, які з’яўляецца свайго роду візітнай карткай абласнога цэнтра. Госці Гомеля, што прыязджаюць у горад па чыгунцы ці аўтобусам, абавязкова бачаць яго перад сабой.

Але апошнім часам гэта карцінка была не такой прывабнай, як хацелася б. Пачатая ў дзевяностыя гады рэканструкцыя будынка з-за недахопу фінансаў ішла з пераменным поспехам. Асаблівасць і складанасць рэканструкцыі заключалася  і ў тым, што палац, пабудаваны ў 30-я гады, з’яўляецца помнікам архітэктуры, таму пры правядзенні работ як на фасаднай частцы, так і ўнутры будынка трэба было захаваць яго аўтэнтычнасць. Асноўныя выдаткі па рэканструкцыі ўзяла на сябе, асабліва ў апошнія гады, чыгунка. Але і  вобласць,  і горад таксама аказвалі фінансавую падтрымку.Клубная частка палаца працуе ўжо каля васьмі гадоў. Яна стала домам амаль для трох дзясяткаў калектываў рознай накіраванасці. А тэатральная частка мае ўсе шанцы стаць галоўнай глядзельнай залай рэгіёна — 1000 пасадачных месцаў з амфітэатрам, партэрам і балконам. Гэта самая вялікая ў вобласці зала для правядзення відовішчных мерапрыемстваў. Яна  б’е ўсе рэкорды і па тэхнічным аснашчэнні, што, безумоўна, павялічвае шанцы Гомеля быць абраным у якасці пляцоўкі для  выступленняў вядомых выканаўцаў. У палацы нямала дадатковых зальчыкаў, холаў, што стварае атмасферу святочнасці, робіць знаходжанне тут камфортным.Першымі наведвальнікамі абноўленага палаца сталі ветэраны вайны і працы, якіх кіраўніцтва Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі павіншавала з Днём Перамогі.А нядаўна тут прайшло падвя-дзенне вынікаў вытворчага спаборніцтва паміж Беларускай, Маскоўскай і Паўднёва-Заходняй (Украіна) чыгункамі. Кіраўнікі дэлегацый падкрэслівалі, што ў такой прэзентабельнай абстаноўцы асабліва прыемна падводзіць вынікі, уручаць узнагароды і будаваць сумесныя планы на перспектыву.

←Нехрупкий экспорт. Экспорт продукции ЗАО “Добрушский фарфоровый завод” в январе—апреле составил почти 3,2 млн долларов, что на 13 процентов больше по сравнению с соответствующим периодом прошлого года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика