Рарытэты на дарогах

Источник материала:  
Напярэдадні Дня Перамогі ў Мінску прайшоў міжнародны фэст рэтра-аўтамабіляў
Рарытэты на дарогахВядомы, здавалася б, факт: любы з аўтамабіляў гады праз тры-чатыры губляе трэць ці амаль палову свайго кошту. Але ёсць аўто, якія з часам толькі даражэюць. Уладальнікі такіх машын злучаюць амаль несумяшчальнае — сур'ёзны бізнес і высокае мастацтва.
Незвычайную калону аўтамабіляў можна было бачыць нядаўна на вуліцах Мінска: маркі Cadillac, Buick, Lincoln, Mercedes, BMW, Chevrolet, Mercury, Ford сышлі з канвеера дзясяткі гадоў таму. Усяго ж у фэсце ўдзельнічала 68 машын. Гаспадары прыехалі на іх сваім ходам з Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Расіі. Былі і машыны з беларускімі нумарамі.
Пад час прабегу можна было сустрэцца з “Чайкай”. Такія аўтамабілі хіба што ў касманаўтаў былі ды ў членаў урада. З савецкіх машын таксама ехалі “Волгі”, “Масквічы”, “Запарожац”.
Самым старым у аўтапрабегу быў Ford Model T — родам з 1923-га. Цяпер гэта — сапраўдны рарытэт. Уласна кажучы, кожным з фестывальных аўто можна доўга любавацца, здзіўляючыся, колькі сіл і сродкаў уклалі ў рэстаўрацыю любімцаў іх уладальнікі.Рарытэты на дарогах
Хлопцы з Эстоніі прыехалі на шыкоўным Cadillac 1964 года выпуску. Уладальнік расказаў, што ў яго не адзін такі рарытэт: у гаражы яшчэ некалькі вядомых замежных марак, а таксама старыя савецкія машыны. “Але самы мой любімы — гэты Cadillac, — прызнаўся гаспадар. — Таму што ён быў першым”.
А вось Алег са Жлобіна прыехаў на мотакалясцы. “Інвалідка”, так яе называлі ў СССР, была выпушчана на Серпухаўскім матацыклетным заводзе ў 1968 годзе, — ахвотна расказвае гаспадар. — Я набыў яе тры гады таму ў сябра. Езджу на ёй кожны дзень, хоць у мяне ёсць і сучасны Mercedes. Для мяне гэта хобі, я люблю такім чынам паднімаць настрой сабе і іншым!”
Рэтра-аўтамабілі праехалі па Мінску. Закрыццё ж фестывалю прайшло ў гісторыка-культурным цэнтры паблізу Заслаўля, дзе машыны ўдзельнічалі ў экспазіцыі, прысвечанай Дню Перамогі.

Кацярына Мядзведская

←Вобраз часу ад Рамана Ярохіна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика