Стаўка рэфінансавання павышаецца да 14 працэнтаў

Источник материала:  

Адпаведная пастанова прынята праўленнем Нацыянальнага банка, на якім вырашана з 18 мая павысіць стаўку рэфінансавання на 1 працэнтны пункт.

Як адзначаюць у галоўным банку краіны, зроблена гэта з улікам значнага росту сёлета спажывецкіх цэн у рэспубліцы. Таксама ў Нацбанку дадаюць, што павышэнне ўзроўню стаўкі рэфінансавання, а, адпаведна, і працэнтнай стаўкі па ўкладах, узмоцніць абарону рублёвых дэпазітаў ад абясцэньвання, павялічыць іх даходнасць. Нацбанк намераны і надалей падтрымліваць узровень працэнтных ставак, які будзе забяспечваць захаванасць і прывабнасць рублёвых укладаў насельніцтва і арганізацый у банках.

Ігар ГРЫШЫН.

←Уволенная учительница Тальковской школы получила 117 денежных переводов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика