"Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася"
Супрацоўніцтва СМІ Саюзнай дзяржавы ў 2011 годзе значна пашырылася, прычым не толькі ў колькасным, але і, што больш важна, у тэматычным і якасным эквіваленце падачы матэрыялаў. Такое меркаванне выказала на пасяджэнні круглага стала "Дзіцячыя СМІ ў Саюзнай дзяржаве: праблемы і перспектывы" першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч, перадае БЕЛТА.
"Аднак нельга забываць галоўнае: колькі мы не пісалі б і не гаварылі б, колькі газет, часопісаў, тэлепраграм не выпускалася б, аснову ўсіх узаемаадносін Саюзнай дзяржавы неабходна фарміраваць з дзяцінства, з тых, каму цяпер 5-10 гадоў", — сказала Лілія Ананіч. У якасці прыкладу пазітыўнай работы з дзіцячай аўдыторыяй Лілія Ананіч прывяла выдавецтва "Пачатковая школа", якое выпускае шэсць назваў дзіцячых часопісаў пад агульным брэндам "Рюкзачок". "Вельмі часта моладзь чэрпае веды аб стандартах жыцця і сацыялізацыі менавіта са СМІ, у тым ліку з інтэрнэт-выданняў. І менавіта таму сёння асабліва востра паўстае праблема сацыяльнай адказнасці дзіцячых і маладзёжных СМІ", — падкрэсліла дырэктар выдавецтва "Пачатковая школа" Наталля Ваніна.