Нацбанк пашырыў калідор вагання курсу беларускага рубля
07.05.2011
—
Новости Общества
З 12 мая галоўны банк краіны пашырае дапушчальныя межы вагання курсу нацыянальнай валюты да кошыка замежных валют у гэтым годзе з плюс-мінус 8 працэнтаў да плюс-мінус 12 працэнтаў, паведаміў нашаму карэспандэнту намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі Міхаіл Журавовіч.
Гэтае рашэнне прынятае ў рамках паэтапнага збліжэння абменнага курсу беларускага рубля на розных сегментах валютнага рынку і накіраванае на пашырэнне магчымасцяў Нацыянальнага банка па рэагаванні на ваганні крос-курсаў замежных валют, якія ўваходзяць у кошык. Акрамя таго, гэты крок у цэлым дазволіць праводзіць больш гібкую курсавую палітыку.