У Магілёве зламыснік з нажом адабраў у школьніка 3200 рублёў

Источник материала:  
30.04.2011 00:10 — Новости Общества

У Магілёве зламыснік з нажом адабраў у школьніка 3200 рублёў

Еўрапейскае радыё для Беларусі
Падчас затрымання міліцыянтамі ён спрабаваў скокнуць у акно з другога паверху.

Iнцыдэнт адбыўся на Пушкінскім праспекце, адзначае газета “Вечерний Могилев”. Да кампаніі школьнікаў падыйшлі двое падвыпіўшых хлопцаў. Адзін з іх прыставіў да горла дзесяцікласніка нож і стаў патрабаваць грошы. Школьнік аддаў усё, што меў — 3200 рублёў. 

Школьнікі выклікалі міліцыю і праз некалькі хвілін міліцыянты былі на месцы. Яны высветлілі асобы зламыснікаў. Падчас затрымання хлопец з нажом у руках спрабаваў скокнуць з другога паверху, аднак быў затрыманы міліцыянтамі. 
←Из Америки в Беларусь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика