Кірмаш карысных ідэй
28.04.2011
—
Новости Общества
У прычарнобыльскіх рэгіёнах жывуць і працуюць з улікам рэкамендацый навукоўцаў
Неяк пад час камандзіроўкі ў Чачэрскі раён Гомельшчыны, які ў шэрагу іншых пацярпеў ад чарнобыльскай аварыі, я даведаўся: новыя сады пры некаторых школах, прыгожыя цяпліцы з’явіліся там дзякуючы падтрымцы еўрапейскага фонду “Супрацоўніцтва дзеля рэабілітацыі”. Школьнікі ахвотна расказвалі, што ўмеюць даглядаць фруктовыя дрэвы, вырошчваць “чыстую” гародніну. Вельмі карысныя праекты! Ці працягваюцца яны? “Папярэдні ўжо звершаны, рэалізуюцца два новыя ў прычарнобыльскіх рэгіёнах краіны, — удакладніла Вольга Лукашкова, кіраўнік праектаў ПРААН у Беларусі. — Асноўная іх мэта — павысіць узровень бяспекі жыхароў Брагінскага, Лунінецкага, Слаўгарадскага, Столінскага і Чачэрскага раёнаў. Працуем комплексна, з улікам усіх фактараў, якія можа ствараць павышаны радыяцыйны фон”. У ліку партнёраў яна назвала і вучоных з Інстытута радыялогіі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, які працуе ў Гомелі.
“Мы якраз будуем масток паміж радыяцыйнай навукай і практыкай, укараняем новыя распрацоўкі вучоных у рэальнае жыццё людзей прычарнобыльскіх рэгіёнаў, — расказвае Андрэй Маставенка, загадчык адной з лабараторый інстытута. — У прыватнасці, апрабоўваем і ўкараняем тэхналогіі, якія даюць магчымасць атрымліваць чыстую сельгаспрадукцыю. Бывае, наша інфармацыя ў гэтай справе, што называецца, на вагу золата, запатрабавана і сярод фермераў, і кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Прычым вучоныя ў справе рэабілітацыі тэрыторый, наладжванні бяспечнага жыцця для жыхароў працуюць сумесна як са структурамі ААН, так і з іншымі міжнароднымі арганізацыямі. Большасць праектаў скіраваны на аб’ектыўнае, своечасовае, комплекснае інфармаванне насельніцтва”.
У сярэдзіне красавіка, нагадаў А. Маставенка, у Слаўгарадзе ладзіўся першы Кірмаш здароўя. На яго навукоўцы прывезлі шмат наглядных матэрыялаў, літаратуры, папулярныя фільмы па выніках даследаванняў. Гэта быў своеасаблівы кірмаш карысных ідэй: вучоныя і спецыялісты давалі рэкамендацыі па харчаванні, вядзенні прыватных гаспадарак і сельгасвытворчасці, аздараўленні. “Мы нагадваем усім, што за 25 гадоў пасля Чарнобыля шмат змянілася, цяпер іншыя ўзроўні радыяцыі, — гаворыць А. Маставенка. — Раней, скажам, амаль уся сельгаспрадукцыя з прыватных гаспадарак у прычарнобыльскіх рэгіёнах мела павышанае ўтрыманне радыенуклідаў, а цяпер — практычна ўся чыстая. Асабліва ахвотна засвойваюць навыкі жыцця ў новых умовах школьнікі. Дзяржава ж накіроўвае вялікія сродкі на рэабілітацыю раней забруджаных тэрыторый. У нас пабольшала садоў, быў і сумесны беларуска-расійскі праект па іх закладцы. Бо яблыкі — цалкам чысты, безрадыяцыйны прадукт. Увогуле ж цяпер працаўнікі, выбіраючы месца жыхарства, звяртаюць увагу хутчэй не на крыху павышаны фон радыяцыі, а на добрую зарплату, камфортныя ўмовы жыцця. А ў самы бліжэйшы час з удзелам ПРААН у нашым інстытуце пачне праца-ваць інфацэнтр. Кожны жадаючы зможа па тэлефоне ці па інтэрнэце атрымаць кансультацыю ад вучоных, спецыялістаў па ўсіх пытаннях радыяцыйнай бяспекі”.
Іван Іванаў
![Кірмаш карысных ідэй](http://www.21.by/pub/news/2011/04/1303979162483147.jpg)