Міністэрства інфармацыі папярэдзіла часопіс "Архэ"
20.04.2011 22:15
—
Новости Общества
Міністэрства інфармацыі папярэдзіла часопіс "Архэ"
Радыё СвабодаНагодай для папярэджаньня сталі недакладныя выходныя зьвесткі нумару выданьня, прысьвечанага падзеям 19 сьнежня.
Як гаворыцца ў папярэджаньні, у парушэньне закону "Аб сродках масавай інфармацыі" у выходных зьвестках № 1-2 часопіса "Аrche. Пачатак" за 28 лютага 2011 году "адсутнічае імя па бацьку галоўнага рэдактара выданьня, няправільна паведамлена пра нумар пасведчаньня аб яго дзяржаўнай рэгістрацыі, а таксама не пазначаны рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіраваньня ў сфэры масавай інфармацыі, які зарэгістраваў гэты часопіс".
Папярэджаньне падпісаў міністар інфармацыі Алег Праляскоўскі.
Рэдакцыі прадпісана ліквідаваць парушэньне пры выпуску чарговага нумару.
Цягам апошніх дзён Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанні шэрагу незалежных выданьняў.