18 пацярпелых ад выбуху знаходзяцца ў цяжкім стане

Источник материала:  

Па стане на раніцу 19 красавіка ў лячэбных установах краіны на стацыянарным лячэнні знаходзіліся 133 чалавекі, якія пацярпелі ад выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая", у тым ліку 18 пацыентаў былі ў цяжкім стане. Стан 18 пацыентаў ацэньваўся як сярэдняй цяжкасці. Стан лёгкай ступені цяжкасці быў у 97 пацыентаў.

Як запэўніваюць у галоўным медыцынскім ведамстве краіны, усе пацярпелыя атрымліваюць лячэнне ў поўным аб'ёме. У бальніцах маецца дастатковы запас медыкаментаў, перавязачных матэрыялаў і донарскай крыві. Забяспечваецца псіхалагічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах.

У Камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама адкрыта дадатковая "гарачая" лінія псіхалагічнай падтрымкі пацярпелых падчас тэракту. Тэлефон гарачай ліні: 223 47 94. Яна будзе працаваць з 9.00 да 13.00, а таксама з 14.00 да 18.00 з панядзелка па пятніцу.

Медыкі рэкамендуюць абавязкова паразмаўляць з псіхолагам усім, хто знаходзіўся на станцыі метро падчас тэракту, людзям, якія дапамагалі эвакуяваць раненых і аказваць ім дапамогу, а таксама тым, хто знаходзіўся побач з месцам трагедыі і бачыў наступствы выбуху.

Надзея НІКАЛАЕВА.

←Генпрокуратура считает эффективными наказания в виде общественных работ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика