У чацвер прыгрэе да плюс 23
19.04.2011
—
Новости Общества
Вось і дачакаліся мы сапраўднай вясны, бо на працягу тыдня будзе толькі цяплець, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук.
У сераду і чацвер будзе даволі цёпла, толькі ў чацвер уначы і раніцай месцамі ў Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. У сераду ўначы будзе каля 0, удзень — плюс 12—18, на паўднёвым захадзе — да 20 цяпла. У чацвер уначы будзе ўжо невялікі плюс, а ўдзень на поўдні прыгрэе нават да 22—23.
Сяргей КУРКАЧ.