Крыжовы шлях на Кальварыйскіх могілках у памяць аб загiнуўшых у метро

Источник материала:  
16.04.2011 15:35 — Новости Общества


15 красавіка на Кальварыйскіх могілках у Мінску адбыўся інсцэніраваны Крыжовы шлях.

Як адзначыў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч на імшы ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа, якая папярэднічала інсцэніраванаму шэсцю на Галгофу, Крыжовы шлях праводзіцца «за тых, хто быў асуджаны на смерць» у мінскім метро. «Панясём на ім нашы цяжкасці, нашы слёзы, каб выпрасіць у Бога ласку для тых, хто пацярпеў у гэтай трагедыі», — сказаў іерарх.

Касцюмы, дэкарацыі, пранікнёная ігра акцёраў — усё гэта падчас імправізаванага Крыжовага шляху, які перадаваў суд над Хрыстом і яго смерць, адлюстравала каларыт тых далёкіх часоў і глыбіню падзей.

На думку мітрапаліта, трагедыя ў метро «павінна кансалідаваць, а не дзяліць наша грамадства, бо толькі ў адзінстве сіла». Яна «павінна заклікаць да пакаяння і ўзаемнага прабачэння з мэтай будаваць згоду».

Фота Яўгена Ярчака, БелаПАН.




















←Сегодня в области стартовала Неделя леса.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика