Алеі дрэў закладуць у памяць пра загінулых

Источник материала:  
15.04.2011 12:45 — Новости Общества

Алеі дрэў закладуць у памяць пра загінулых


Алеі лясных дрэў у памяць пра загінулых у сталічным метро плануецца закласці падчас акцыі "Тыдзень лесу-2011".

Прапановы аддаць такім чынам даніну памяці ахвярам тэракту паступаюць ад многіх удзельнікаў, прычым не толькі з Мінска, але і з іншых рэгіёнаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

Чакаецца, што сёлета ў акцыі возьмуць удзел звыш 30 тысяч чалавек. Лясныя насаджэнні зоймуць 5 тысяч гектараў. Усяго плануецца пасадзіць каля 30 мільёнаў дрэў. У лясгасах падрыхтавана больш за 800 спецыяльных аб'ектаў, на якіх добраахвотнікі змогуць папрацаваць: пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк. Акрамя таго, пройдуць пазнавальныя экскурсіі ў пітомнікі, дэндрапаркі і паляўнічыя сядзібы. На працягу ўсяго тыдня лесаводы будуць сустракацца са школьнымі калектывамі і моладдзю.


←Грузина из Речицы задержали за незаконное хранение оружия

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика