"Прызавыя" — новым падпісчыкам

Источник материала:  

Ва ўчарашнім нумары газеты быў анансаваны розыгрыш прызоў па выніках падпіскі на 2-гі квартал 2011 года. Больш за 20 каштоўных падарункаў знайшлі сваіх адрасатаў. Віншуем шчасліўчыкаў з удачай і выказваем падпісчыкам удзячнасць за тое, што яны не пашкадавалі грошай і як мінімум на чарговыя тры месяцы засталіся з газетай "Звязда"!

Просім прабачэння ў тых чытачоў, калі ў спісы з іх прозвішчамі ўкралася недакладнасць, бо не ўсе купоны запоўнены разборліва.

Свае прызы, паважаныя падпісчыкі, можна атрымаць у рэдакцыі газеты, пачынаючы з сённяшняга дня. Пры сабе пажадана мець купон на падпіску і пашпарт. Праўда, па традыцыі суперпрызы — тэлевізары і мікрахвалевую печ — супрацоўнікі "Звязды" ўручаць пераможцам конкурсу ў самы бліжэйшы час, калі пачнецца новая падпісная кампанія, па месцы іх пражывання. У выпадку, калі і астатнія прызы не будзе магчымасці своечасова атрымаць, мы іх таксама пастараемся даставіць да месца назначэння.

Яшчэ раз усім удачы! Выпісвайце "Звязду", дасылайце нам купоны на розыгрыш і выйгравайце.

Кар. "Звязды".

11 красавіка 2011 года адбыўся розыгрыш прызавога фонду рэкламнай гульні "Падпішыся на "Звязду", арганізатарам якой з'яўляецца Установа "Рэдакцыя газеты "Звязда" (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: г.  Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10А.

Рэкламная гульня "Падпішыся на "Звязду" зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 25 лютага 2011 года (пасведчанне № 1859) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 1 сакавіка па 30 чэрвеня 2011 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты "Звязда" другога квартала або першага паўгоддзя 2011 года.

Удзел у гульні прынялі 854 падпісчыкі газеты "Звязда". Прызавы фонд гульні разыграны поўнасцю.

Прызы сярод удзельнікаў гульні размеркаваліся наступным чынам:

прасы "Віцязь 605"выйгралі:

Хвясюк Валянціна Сяргееўна, в. Хмелева Жабінкаўскага раёна,

Страшынская Ірына Міхайлаўна, п/а Пліса Глыбоцкага раёна,

Арцёмчык Міхаіл Фёдаравіч, п/а Доўск Рагачоўскага раёна,

Скобля Ігар Мікалаевіч, г. Бярозаўка Лідскага раёна,

Васільеў Яўген Цімафеевіч, п. Сасновы Асіповіцкага раёна,

Лямбовіч Соф'я Вікенцьеўна, в. Пілюжына Валожынскага раёна,

Пракаповіч Кацярына Самсонаўна, г. Мінск,

пыласосы "Віцязь" ПС 302 выйгралі:

Гурэцкі Віктар Мікалаевіч, в. Лаўрынавічы Баранавіцкага раёна,

Пярэдня Іван Міхайлавіч, г. Докшыцы,

Буднікава Таццяна Кірылаўна, г. Гомель,

Пятрашка Надзея Ільінічна, в. Борці Шчучынскага раёна,

Ружанцова Марыя Паўлаўна, п/а Елькаўшчына Круглянскага раёна,

Зялёнка Эмілія Пятроўна, в. Забор'е Лагойскага раёна,

Коктыш Аляксей Мікалаевіч, г. Мінск,

тэлевізары "Віцязь" 37 СТV 730-3 выйгралі:

Паўловіч Уладзімір Мікалаевіч, в. Вулька-2 Лунінецкага раёна,

Хаціловіч Веніямін Іванавіч, г. Глыбокае,

Федарцоў Міхаіл Іванавіч, г. Жлобін,

Бахар Людміла Яўгенаўна, г. Навагрудак,

Юскавец Канстанцін Харытонавіч, г.п. Круглае, пас. Усходні,

Герман Васіль Фёдаравіч, г. Валожын,

Стасілевіч Людміла Іосіфаўна, г. Мінск,

печ ЗВЧ "Віцязь" 1379-МП 17-700-3 выйграла:

Жур Марыя Васільеўна, в. Баянічы Любанскага раёна.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні:

(017) 287 19 68.

←Похороны жертв теракта в минском метро пройдут на двух кладбищах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика