Хроніка выбухаў у Беларусі: 1997-2011
11.04.2011 22:13
—
Новости Общества
Хроніка выбухаў у Беларусі: 1997-2011
Выбух у мінскім метро ўжо не першы ў Беларусі ў апошнія гады. TUT.BY узгадвае папярэднія падобныя інцыдэнты.
1997: Хваля выбухаў па краіне
1 кастрычніка 1997 года ў пад’ездзе ўласнага дома ў Магілёве быў забіты старшыня дзяржкантролю па Магілёўскай вобласці Яўген Мікалуцкі. Закладзеная ў смеццеправод бомба была прыведзена ў дзеянне з дапамогай радыёсігнала. У афіцыйным некралогу канстатавалася, што Мікалуцкі “загінуў у выніку тэракта”. Трох магілёўцаў, абвінавачаных у арганізацыі забойства, асудзілі. Чацвёрты, маёр КДБ у адстаўцы, згодна з афіцыйнай версіяй, наклаў на сябе рукі ў следчым ізалятары Магілёўскага УУС.
Пасля суду, які адбываўся пры зачыненых дзвярах, Ала Мікалуцкая, якая падчас выбуху знаходзілася побач з мужам, заявіла: “Я ведаю, што заказчык ходзіць на волі… Забойства майго мужа — гэтае палітычнае заказное забойства".
Потым у прэсе з’явілася неафіцыйная інфармацыя, нібыта ў сейфе чыноўніка былі знойдзены вялікія грошы, а забойства насіла “камерцыйны характар”.
Характэрна, што ў тым жа 1997-м па Беларусі пракацілася цэлая хваля выбухаў: на газакампрэсарнай станцыі Крупкі Мінскай вобласці, газаправодзе Таржок-Мінск-Івацэвічы, у судах Савецкага раёна Мінска і Мінскага раёна Заслаўля, а таксама ў пад’ездзе жылога дома на сталічнай вуліцы Авакяна. Ніхто не пацярпеў, а адказнасць за выбухі на сябе бралі дзве неідэнтыфікаваныя арганізацыі — “Беларуская вызвольная армія” і “Новы парадак”. 21 кастрычніка прэзідэнт Беларусі падпісаў дэкрэт № 21 "О неотложных мерах по борьбе с терроризмом и иными особо опасными насильственными преступлениями".
Верасень 2005: Віцебск
Адразу два выбухі за тыдзень адбыліся ў Віцебску ў 2005-м — 14 і 22 верасня. Ад металічнага начыння самаробных бомб у выніку першага пацярпелі два чалавекі, пасля другога — больш за 40. Некаторыя газеты атрымалі паведамленні, у якіх адказнасць за выбухі брала на сябе невядомая "Беларуская народна-вызваленчая армія". Некалькі актывістаў апазіцыі называліся ў якасці падазраваных ў злачынствах, аднак вінаватыя дагэтуль не асуджаны.
4 ліпеня 2008: Мінск
Найбуйнейшы тэракт у гісторыі суверэннай Беларусі адбыўся 4 ліпеня 2008 года. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, начыненае металічнымі дэталямі і ўладкаванае ва ўпакоўку соку, спрацавала а палове на 1-ю ночы на скрыжаванні праспектаў Машэрава і Пераможцаў, дзе праходзіў святочны канцэрт ў гонар Дня Незалежнасці. На прылеглай да сцэны тэрыторыі знаходзілася каля паўмільёна чалавек. На шчасце, ніхто не загінуў, аднак за дапамогай да медыкаў звярнуліся 54 чалавекі, 47 з якіх былі шпіталізаваныя.
Падчас следства супрацоўнікі праваахоўных органаў узялі адбіткі пальцаў у больш, як 1,3 млн жыхароў Беларусі. Больш за 100 чалавек прайшлі па справе ў якасці падазраваных. З пяці першапачатковых версій злачынства засталося дзве. Міліцэйскія чыноўнікі заяўлялі аб наяўнасці псіхалагічнага партрэта злачынцы, аднак ён дагэтуль не знойдзены.