Галоўнае — ведаць меру. Ці можна ўжываць у пост віно і ці варта ставіць яго на велікодны стол?

Источник материала:  

Як паказала нядаўняе апытанне на сайце “НГ”, нямала нашых чытачоў прытрымліваецца Вялікага посту. І хоць сэнс яго перш за ўсё ў ачышчэнні думак і памкненняў чалавека, большасць пытанняў узнікае менавіта аб другім баку ўстрымання — што можна ўжываць у ежу тым, хто посціцца? І калі з ежай усё больш-менш зразумела: стравы, якія ўтрымліваюць малако, масла, сыр, яйкі мяса, неабходна выключыць з рацыёну, то наконт чырвонага віна існуюць розныя меркаванні. Пры гэтым найбольш распаўсюджана версія — чырвонае віно падчас Вялікага посту дазваляецца толькі ў святы Благавешчання і Уваходу Гасподняга ў Іерусалім (Вербную нядзелю). Прычым пажадана віно крыху разбавіць вадой.

А вось на Вялікдзень на святочным стале чырвонае віно дапускаецца. На пытанне, які алкаголь можа быць на стале, іерэй Віталь Грак адказвае: “На стол ставяцца розныя напоі, але агульнае адно — іх ўмеранае спажыванне. Традыцыйна гэта віно, бо хрысціянскія традыцыі прыйшлі з Міжземнамор’я. Але ж віно было іншае, яно хутчэй нагадвала пераброджаны вінаградны сок і было вельмі лёгкім...”Дарэчы, цікавы факт: сёлета да Вялікадня на Мінскім заводзе вінаградных він выпушчана віно, асвечанае праваслаўнай царквой. Прычым “Край манастыроў” асвяцілі спачатку ў Малдове, дзе яго, уласна кажучы, і вырабляюць. На прадпрыемства “Vinaria din Vale” спецыяльна былі запрошаны святары Кішынёва-малдаўскай метраполіі, якія здзейснілі абрад асвячэння і самога віна, і ёмістасцей, у якіх яно вырабляецца, і нават вінавозы, у якіх яно дастаўляецца ў нашу краіну. А ўжо непасрэдна ў Мінску, дзе напой разліваецца, яго асвяцілі прадстаўнікі Беларускай праваслаўнай царквы. Кіраўнік малдаўскага прадпрыемства Уладзімір Давідэску і дырэктар мінскага завода Дзяніс Мароз спадзяюцца, што іхні велікодны падарунак ацэняць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Па смаку і складу віно, вырабленае па старых манастырскіх рэцэптах, вельмі падобнае на кагор, які ў царкве выкарыстоўваецца для прычашчэння.Так што выпіць келіх добрага віна на Вялікдзень і нават пакаштаваць яго ў некаторыя дні посту не забараняецца. Галоўнае памятаць пра патрабаванне і рэлігіі, і маралі, і проста здаровага сэнсу: піць, але не ўпівацца.

←Хит-парад посуды. Полезность еды зависит не только от продуктов. Не менее важно, в чем и как готовится пища

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика