Сяржук Сокалаў-Воюш: "Мы замкнуліся ў апазіцыйным коле, не навучыўшы людзей жыць"
01.04.2011 01:45
—
Новости Общества
Сяржук Сокалаў-Воюш: "Мы замкнуліся ў апазіцыйным коле, не навучыўшы людзей жыць"
Адны памятаюць яго па мітынгах канца 1980-х. Другія — па вандроўках на хвалях “Радыё Свабода”. Ну,
і амаль усе знаёмыя з ягоным тэкстам “Паланезу”Агінскага “Развітанне з Радзімай”. Сяржук Сокалаў-Воюш, які вось ужо два дзесяцігоддзі жыве ў Амерыцы, разважаў у эфіры TUT.BY-ТВ пра апошняе Адраджэнне, беларусізацыю, памылкі апазіцыі ды перспектывы нацыі.
Сяржук Сокалаў-Воюш нарадзіўся 16 кастрычніка 1957 г. у вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну. Скончыў філфак БДУ (1985). Працаваў слесарам, настаўнікам наваполацкай СШ №5, навуковым супрацоўнікам філіялу музея Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына). Загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск, 1988 па 1990). З 1991 г. — у ЗША. Працаваў на “Радыё Свабода”. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў. Аўтар зборніка паэзіі "Кроў на сумётах" (1989), кнігі "Крывавы памол" (2004). Запісаў музычныя альбомы "Нефармальны беларус ды іншыя песьні" (2001) і "Песьні Лісоўчыкаў" (2006). Жанаты. Мае трох сыноў. |
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.