Птушыныя "палацы" — уласнымі рукамі

Источник материала:  

Сёння — Міжнародны дзень птушак

  У сталічнай экалагічнай гімназіі № 19 вясновы сезон у самым разгары. Клумбы аднаўляць яшчэ ранавата — снег не сышоў, а вось рыхтавацца да прылёту птушак — самы час. Шпакі кожны год вясной вяртаюцца на сваю малую радзіму, каб засяляць шпакоўні і будаваць сям'ю. І кожны год вучні разам з настаўнікамі вывешваюць у сваім прыродным садзе новыя хаткі для іх. Сёлета ў гімназіі чакаюць каля пятнаццаці гаманкіх птушыных сем'яў. Пакуль дзяўчаты здымаюць кармушкі (дзеляцца, што гэтай зімой да іх у госці завітвалі нават снегіры), хлопцы нясуць з любоўю зробленыя шпакоўні.

На здымках: вучні 5 "А" класа гімназіі № 19 ужо не першы год удзельнічаюць у праекце "Разам з птушкамі".

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара.  

Птушыныя "палацы" — уласнымі рукамі


Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика