Тонкія грані ігры і гульні
31.03.2011
—
Новости Общества
Беларуская мова — вельмі багатая. Адна з прыкмет яе багацця — наяўнасць шматлікіх сінонімаў для выражэння аднаго паняцця. Многія, аднак, разумеюць сінонімы як словы з адным і тым жа значэннем. Ды гэта не зусім так. Сінонімы — звычайна словы з блізкімі, але не цалкам тоеснымі значэннямі. Яркі прыклад — назоўнікі ігрок і гулец. Паспрабуем разабрацца, чым яны падобныя і ў чым іх адрозненні.
Словы ігрок, ігра, іграць указваюць на канкрэтны занятак з адпаведнымі правіламі і мэтамі. Мы кажам: футбольныя ігракі, ігра на баяне, біржавыя ігракі, акцёр на сцэне іграе пераканальна.
Словы ж гулец, гульня, гуляць маюць крыху іншы сэнс, яны звязаны найчасцей з уяўленнем пра бязмэтны ці нядобры занятак, марнае баўленне часу. Кажам: палітычныя гульні, гулец-аматар. Невыпадкова корань гул- маюць многія лексічныя адзінкі з негатыўным адценнем: гуляка, гульбішча, разгул, гультай, прагульшчык, пагулянка.
Таму правільна будзе казаць: “На футбольнае поле выходзяць ігракі каманды гасцей” (не гульцы).
Да слова, у старабеларускай мове ўжываўся яшчэ і назоўнік играчъ (грачъ) са значэннямі ‘выканаўца на музычным інструменце’; ‘спявак’; ‘аматар азартных гульняў’.
У сучаснай жа літаратурнай мове гэта слова не выкарыстоўваецца. Аднак назоўнік іграч са значэннем ‘музЫка’ сустракаецца ў гаворках Магілёўшчыны і ў цэнтральных беларускіх гаворках.
Наша мова тоіць шмат скарбаў. Каб спазнаць іх, будзьце ўважлівыя да слова і вывучайце сваю моўную спадчыну!
Падрыхтавала
Вераніка Бандаровіч