Нёман цячэ праз жыццё
31.03.2011
—
Новости Общества
Размова з гродзенскім краязнаўцам Аляксеем Пяткевічам з нагоды яго 80-годдзя
З прафесарам Гродзенскага дзяржуніверсітэта літаратуразнаўцам Аляксеем Пяткевічам мы знаёмыя гадоў 50. Сустракаліся на розных канферэнцыях, кангрэсах беларусістаў, за хатнімі сталамі.
— Аляксей Міхайлавіч, з розных даведнікаў вядома, што вы нарадзіліся на Стаўбцоўшчыне, у мястэчку Новы Свержань. Праўда, яго звязвае з Гроднам адзін і той жа Нёман. Дык што вы панеслі з сабой з малой радзімы на Гродзеншчыну?
— Пэўна, радкі Якуба Коласа пра родны кут, які няма сіл забыць і які блізкі кожнай жывой беларускай душы. Такой ужо яна, гэтая душа, сфарміравалася гістарычна, што нязменна імкнецца і ў светлую, і ў горкую часіну да бацькоўскай мясціны, бо там — самая надзейная маральная апора жыцця. Мой Новы Свержань заўжды перад вачыма ды грэе з далечыні прасторы, часу цяплом дзіцячай пары, таямнічай утульнасцю сцежак, па якіх хадзілі родзічы, суседзі, сябры, знаёмыя. Ёсць там магічная аўра, што моцна цягне да сябе — найперш да бацькоўскай хаты (голас роду!), дзе жыве яшчэ пляменніца з сям’ёй і дзе мы збіраемся летам штогод за вялікім сталом сваяцкай грамадой. Ідзём затым на могілкі, на блізкі там Нёман, які, здаецца, цячэ праз усё маё жыццё. Стараюся знайсці часу, каб пабыць у царкве, якая шмат гаворыць пра даўнасць мястэчка, бо вядзе гісторыю з XVI стагоддзя. Сюды часта прыводзіў тата мяне малога на вячэрню.
— А як успрынялі Гродна пасля Новага Свержня і сталіцы, дзе закончылі БДУ і аспірантуру?
— Горад з яго васьмівяковай Каложай, замкамі, барочнымі касцёламі, гістарычнымі кварталамі і паркамі, імклівым Нёманам між крутых берагоў, яго выбітнымі асобамі (ад А. Тызенгаўза і Э. Ажэшкі да В. Быкава і Ю. Астроўскага, А. Карпюка і Д. Бічэль) вучыў мяне любіць даўніну, цаніць творчыя каштоўнасці, шукаць свае прынцыпы і погляды. Сюды прыехаў, маючы 26 гадоў, і застаўся, прыкіпеў назаўсёды. Тут пачалася мая дарога выкладчыка, якая сталася доўгаю. Гродна — маё жыццё.
— Першая ваша публікацыя з’явілася ў “Полымі” ў 1958 годзе. Потым былі кнігі па гісторыі літаратуры, краязнаўстве, дакладней — радзімазнаўстве, бо яны не толькі пра месца нараджэння або жыцця, і пра больш шырокую прастору. А якой з кніг вы найбольш задаволены?
— Я б выдзеліў кніжку “Старонкі спадчыны. Культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы”, выдадзеную ў 2006 годзе. Яна, здаецца, атрымалася цэльнай і завершанай. Бо матэрыял з’яднаны духам беларуска-польскага і беларуска-літоўскага памежжа. Я змог у гэтай кніжцы перадаць сваё бачанне праблемы, яшчэ не даследаванай у літаратуразнаўстве.
— А як вам бачыцца наша краязнаўства, якое, на думку адных, перарастае ў рэгіёназнаўства, другіх — у радзімазнаўства. Што датычыць мяне, то я аддаў бы перавагу другому тэрміну.
— Краязнаўства, радзімазнаўства стала сёння на Гродзеншчыне масавым і выніковым, з’явілася многа публікацый, кніжак ледзь не па кожным раёне. Калі гадоў сорак таму на гэтай ніве паспяхова працавалі хіба што У. Урбановіч, А. Белакоз, А. Палубінскі, Я. Мараш, то цяпер — дзясяткі людзей, якія грунтоўна, усебакова вывучаюць сваю радзіму. Ажывілася справа ў абласным цэнтры, выйшлі розныя выданні пра Гродна. Прайшлі ўжо 5-я “Гарадзенскія чытанні”. На базе райцэнтраў праведзены краязнаўчыя канферэнцыі, па выніках іх выйшлі зборнікі матэрыялаў.
— А нядаўна я пазнаёміўся са складзеным вамі першым “Беларускім настольным перакідным краязнаўчым календаром (на матэрыяле Гродзеншчыны)”. Ведаю, такі ж складаеце і на 2012 год. То хай шанцуе вам!
Гутарыў Адам Мальдзіс