Мэры Попінс вучыла юных гродзенцаў добрым манерам
31.03.2011
—
Новости Общества
Гераіня знакамітай казкі прыляцела на сваім парасоніку ў Гродна на ўрачыстае адкрыццё традыцыйнага тыдня дзіцячай кнігі "З кніжкай лепшыя сябры!"
Яна не толькі вучыла юных гродзенцаў добрым манерам, але і правяла віктарыну па тэме здаровага ладу жыцця з уручэннем салодкіх прызоў, пасля чаго паляцела ў сваю чарадзейную краіну. А лепшых чытачоў гарадскіх бібліятэк па выніках мінулага года ўзнагароджваў памятнымі медалямі і кнігай Т. Аляксандравай "Прыгоды Кузі" сам казачны герой Дамавеня Кузя, які быў вядучым свята.
Падчас тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэках горада над Нёманам адбудуцца літаратурныя гульні і віктарыны. Акрамя таго, можна пабываць у незвычайным падарожжы — па старонках дзіцячых часопісаў.
Барыс ПРАКОПЧЫК.