Абмежаванне на разавы водпуск дызпаліва на прыгранічных АЗС "Беларуснафты" адменена

Источник материала:  

Паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Абмежаванне адменена па рашэнні ўрада, удакладнілі ў канцэрне. Як раней паведамлялася, увод абмежавання быў звязаны з узросшым аб'ёмам вывазу аўтатранспартам за межы краіны нафтапрадуктаў, набытых па ўнутрырэспубліканскіх цэнах. У сувязі з гэтым і было прынята рашэнне аб тым, што на прыгранічных аўтазаправачных станцыях "Беларуснафты" кліент можа аднаразова набыць не больш як 100 л дызпаліва.

←Допрос Некляева в КГБ продолжался пять часов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика