Як я атрымліваў тэхпашпарт на машыну па-беларуску
30.03.2011 09:34
—
Новости Общества
Як я атрымліваў тэхпашпарт на машыну па-беларуску
Я захацеў, каб мае дакументы на машыну былі беларускамоўныя. Жыву ў Беларусі, размаўляю па-беларуску — чаму не?
Беларускамоўнае пасведчанне кіроўцы ўдалося аформіць за 2 гадзіны! Прыйшоў у ДАІ, сказаў, што хачу замяніць, каб было па-беларуску. Мяне сфоткалі, я аплаціў квітанцыю — і радуйся. Што праўда, без граматычных памылак не абышлося — цяпер у маіх правах значыцца, што "Акуляры обавязковыя!" Мяняць не стаў — весялей сябрам паказваць!
А вось з беларускамоўным тэхпашпартам узнікла каласальная праблема. 4 сакавіка я звярнуўся ў пункт афармлення на вуліцы Сярова для пастаноўкі машыны на ўлік. Здаючы дакументы ў акенца, адзначыў, што прашу выдаць мне тэхпашпарт па-беларуску.
— Ну не ведаю, — паціснуў плячыма супрацоўнік. — Мы яшчэ нікому не выдавалі, праграма толькі па-руску робіць...
Я звярнуў ягоную ўвагу, што, па-першае, паводле Канстытуцыі ў нас дзве дзяржаўныя мовы, і я магу выбіраць любую. Па-другое, у маім імені і прозвішчы няма ўласнабеларускіх знакаў (апострафа, літар "і", "ў") — таму не бачу праблемы. Мне прызначылі з'явіцца па дакумент на наступны дзень.
Назаўтра, 5 сакавіка, я ўжо збіраўся ехаць на вуліцу Сярова, калі пачуў званок. Дзяўчына сказала, што тэлефануе з гэтага самага пункта афармлення, куды я хацеў ехаць.
— Скажите, а вам принципиально, чтобы по-белорусски было?
Кажу, вядома прынцыпова, вельмі хачу родную мову бачыць на дакуменце.
— А вы можете со мной по-русски разговаривать? Я ничего не понимаю.
Прыехалі, называецца. Пераклаў, што мне "принципиально".
— Я бы на вашем месте ещё раз подумала, потому что это большая техническая проблема, будете долго ждать. По закону у нас есть 10 дней.
Я сказаў, што не спяшаюся — на тым і развіталіся. 10 дзён мінула — цішыня. На адзінаццаты дзень тэлефаную на вуліцу Сярова — ніводзін гарадскі тэлефон не адказвае. На дванаццаты дзень тое самае. Тэлефаную ў гарадскую ДАІ — кажуць, па камп'ютары вынікае, што ваша машына на ўлік яшчэ не пастаўленая. Адзін за другім мяне накіроўваюць да СЯМІ розных начальнікаў. Ні ў кога працоўны тэлефон не адказвае. Нарэшце ўдалося звязацца з намеснікам начальніка Рэспубліканскай ДАІ Сяргеем Комарам. Ён звязаўся з МРЭА — і справа нібыта зрушылася.
На ВАСЯМНАЦЦАТЫ дзень мне выдалі тэхпашпарт ПА-БЕЛАРУСКУ. Выдаў асабіста начальнік МРЭА Мінска Віктар Віннічак. Кажа, чатыры дні праграмісты думалі, як будзе "черный" колер па-беларуску.
Што праўда, і тут не абышлося без дробнай арфаграфічнай памылкі. Аднак не буду ўжо занудзіць. Як сказаў мне Віктар Віннічак:
— Вы першы чалавек у горадзе Мінску, хто мае тэхпашпарт па-беларуску!
КАМЕНТАР ДАІ
"Вам гэта зрабілі ўручную"
Атрымаць афіцыйны каментар ад ДАІ так і не атрымалася — начальнікі перанакіроўвалі адзін да аднаго. Аднак неафіцыйна мне паведамілі, што праблема кардынальна не вырашаная. Маўляў, мы вам гэта зрабілі ўручную, аднак змены ў праграму ўнесеныя не былі. Калі хто яшчэ звернецца — будзем зноў рабіць уручную.
Зразумець гэта можна — навошта перарабляць праграму, калі звярнуўся адзін чалавек? Напэўна, калі многія людзі выкажуць такое жаданне, адказныя супрацоўнікі будуць вымушаныя ўнесці ўдакладненні ў камп'ютарную праграму.
Калі ў вас ёсць падобны досвед атрымання беларускамоўных дакументаў — лістуйце ў "Звязду" на электронную пошту labadzenka@gmail.com.