Генпракуратура вынесла папярэджанні асобным міністэрствам

Источник материала:  

Генеральная пракуратура прааналізавала стан работы па барацьбе з карупцыяй у міністэрствах краіны. Двум з іх, а дакладней службовым асобам, якія адказваюць за арганізацыю работы па папярэджанні і супрацьдзеянні карупцыі, вынесены афіцыйныя папярэджанні. У гэтым спісе, у прыватнасці, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства прамысловасці.

Паводле слоў начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігара ГРЭЙБЫ, у названых міністэрствах на працягу апошніх гадоў захоўваецца высокі ўзровень карупцыйнай злачыннасці. Так, у сістэме Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ў 2009-2010 гадах выяўлена звыш 160 карупцыйных злачынстваў, а ў студзені-лютым 2011 годзе — ужо 24. На працягу апошніх гадоў узровень карупцыі застаецца таксама высокім і ў арганізацыях Міністэрства прамысловасці. Так, калі ў 2009 годзе было выяўлена 28 карупцыйных злачынстваў, то ў 2010 годзе — ужо 85 такіх злачынстваў, за студзень-люты 2011 года -14. Да крымінальнай адказнасці па справах аб карупцыі летась прыцягнута 58 чалавек; для параўнання, у 2009 годзе — 11. Найбольш распаўсюджанымі застаюцца такія небяспечныя формы карупцыі, як хабарніцтва, злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, у тым ліку і спалучаныя з крадзяжамі маёмасці. Карупцыйныя злачынствы ў сістэме Мінпрама, як правіла, здзяйсняюцца пры правядзенні закупак, здачы памяшканняў у арэнду, заключэнні дагавораў пастаўкі прадукцыі, выкананні будаўнічых работ, распараджэнні грашовымі сродкамі.

У Генпракуратуры спадзяюцца, што пасля атрымання папярэджанняў камісіі па каардынацыі ведамаснага кантролю і папярэджанні карупцыі названых міністэрстваў актывізуюць сваю дзейнасць па прыняцці належных мер, накіраваных на барацьбу з карупцыяй.

Акрамя таго, афіцыйнае папярэджанне — але ўжо за парушэнне заканадаўства аб дэклараванні даходаў — вынесена Міністэрству гандлю.

Надзея ДРЫЛА.

←Хроника одной надежды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика