Cтэфан Эрыксан: "Сітуацыя дзіўная, нават дзікая атрымліваецца"

Источник материала:  
20.03.2011 16:55 — Новости Общества

Cтэфан Эрыксан: "Сітуацыя дзіўная, нават дзікая атрымліваецца"

Тузін Гітоў
Cтэфан Эрыксан: "Сітуацыя дзіўная, нават дзікая атрымліваецца"Амбасадар Швэцыі ў Беларусі і вялікі прыхільнік беларускай музыкі Стэфан Эрыксан выказаўся праз "Тузін Гітоў" наконт забаронаў канцэртаў айчынных выканаўцаў: "Сытуацыя нейкая дзіўная, нават дзікая атрымліваецца. Самыя таленавітыя і цікавыя беларускія артысты ня могуць выступаць у сваёй краіне! Мне нават цяжка растлумачыць швэдам, што такое магчыма!"

Дыплямат Стэфан Эрыксан прыехаў у Менск шэсьць гадоў таму, каб узначаліць аддзяленьне швэдзкай амбасады ў Беларусі. Адразу сабе паставіў за мэту вывучыць беларускую мову, і такім чынам стаў цікавіцца беларускай сучаснай музыкай. Кажа, што спачатку яму было незразумела, ці існуе ўвогуле музыка на беларускай мове. Потым стала вядома, у тым ліку праз "Тузін Гітоў", што яна ёсьць. Цяпер амбасадар, які ў кароткі тэрмін цудоўна авалодаў беларускай мовай, не прапускае ў Менску ніводнага буйнога канцэрту і сам спрыяе арганізацыі канцэртаў. Шмат у чым дзякуючы яму, напрыклад, гурт N.R.M. выступіў у Каралеўскім тэатры ў Стакгольме, Drum Ecstasy далі сумесны канцэрт ў Менску з швэдзкім выканаўцам фры-джазу Дрорам Файлерам… Спадар Стэфан лічыць, што беларускія музыкі ствараюць вельмі шчырую, моцную і таленавітую музыку, якая заслугоўвае значна больш увагі, чым большасьць з таго, што паказваюць па беларускай тэлевізіі. І заўжды выказвае ўпэўненасьць у тым, што калі-небудзь гэта музыка будзе ацэненая па заслугах.

17 сакавіка Стэфан Эрыксан зьбіраўся пайсьці на канцэрт "Крамбамбулі" ў паб-клюб "Госьці". "Для мяне падобныя імпрэзы заўжды вялікае сьвята і я засмуціўся, калі даведаўся, што зноў па нейкіх надуманых прычынах забаранілі выступ аднаго з самых яскравых беларускіх музычных гуртоў. На жаль, гэта ня першы падобны выпадак за апошні час. Сытуацыя нейкая дзіўная, нават дзікая атрымліваецца. Самыя таленавітыя і цікавыя беларускія артысты ня могуць выступаць у сваёй краіне! Мне нават цяжка растлумачыць швэдам, што такое магчыма! Гэтыя людзі павінны быць гонарам краіны! Хаця да канца ня хочацца верыць, што сапраўды нейкі чорны сьпіс існуе… Мабыць, хтосьці дзесьці хоча перастрахавацца… Перакананы, што тыя беларускія музыкі і артысты, якія ствараюць нешта вартае, усё роўна данясуць сваю творчасьць да публікі. Веру, што ў Беларусі знойдуцца людзі, якія гатовы сумленна дамагацца справядлівасьці, каб беларусы змаглі ўжывую пазнаёміцца са сваімі героямі", — заўважыў Стэфан Эрыксан у інтэрвію "Тузіну Гітоў".

Тым часам, апынулася пад пытаньнем правядзеньне канцэрта гурта "Ляпіс Трубяцкой" у Менску 1 і 2 красавіка. Усе квіткі на абодва выступы раскупленыя, але яго арганізатары ня могуць пакуль з пэўнасьцю сказаць, што мерапрыемства адбудзецца. А толькі што стала вядома, што канцэрт "Ляпісаў" у Магілёве 20 сакавіка адменены.
←До коронации главной красавицы весны остается несколько недель.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика