На выхадныя ўначы мокры снег

Источник материала:  

Сёння пад абаронай антыцыклону на тэрыторыі Беларусі будзе без ападкаў, толькі на захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей воблачна і невялікі дождж. Максімальная тэмпература паветра — 1—7 цяпла, паведаміла рэдакцыі начальнік аддзела метэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Людміла Парашчук.

Аднак на выхадныя да нас завітаюць атмасферныя франты. Таму ў суботу на захадзе, а ў нядзелю па ўсходняй палове краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу, а ўначы — і мокрага снегу. Тэмпература ў гэтыя два дні ўначы — ад мінус 3 да плюс 3, удзень — 2—8 цяпла, па поўдні — да плюс 10 градусаў.

Згодна з доўгатэрміновымі прагнозамі, у пачатку наступнага тыдня да нас зноў завітае сур'ёзны антыцыклон з боку Вялікабрытаніі. Таму ўвесь працоўны тыдзень ападкаў не будзе. Уначы і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Уначы — ад 0 да 7 марозу, месцамі да мінус 8—10 градусаў, удзень — ад 4—5 цяпла па паўночным усходзе да плюс 11—12 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Прагназуецца, што на поўдні краіны бліжэй да выхадных сонейка прагрэе паветра ўдзень да 15 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ.

←Шуляку нужен теплоход

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика