У мінчаніна скралі $130 000

Источник материала:  

Невядомы зладзюжка скарыстаўся тым, што гаспадара не было дома, забраўся ў чужую кватэру, адкуль і выкраў вялікія грошы.

Паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, няпрошаны госць завітаў у кватэру 32-гадовага мужчыны на вуліцы Захарава днём: каб патрапіць у жыллё ён выбіў стрыжань замка ўваходных дзвярэй. Праваахоўнікі вышукваюць злодзея, які ў выніку "візіту" пабагацеў адразу на 130 тысяч долараў ЗША. Буйная сума грошай у гэты ж дзень знікла і з прыватнага дома 37-гадовай мінчанкі на вуліцы Ярашэвіцкай, да якой у жыллё нехта забраўся, адціснуўшы шклопакет. Пацярпелая паведаміла міліцыі, што злачынца забраў з сабой 10 тысяч долараў ЗША і 9 мільёнаў рублёў.

Ігар ГРЫШЫН.

←Ставка на азарт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика