Сталінскі пасёлак-“музей” на Трактарным асуджаны на знішчэнне

Источник материала:  
16.03.2011 09:55 — Новости Общества

Сталінскі пасёлак-“музей” на Трактарным асуджаны на знішчэнне

  • Раман АБРАМЧУК, культуролаг, экскурсавод, Кастусь ЛАШКЕВІЧ, ТUT.BY

У Мінску засталося няшмат “атмасферных” месцаў, якія б пагружалі чалавека ў нейкую эпоху. Верхні горад, Траецкае і Ракаўскае прадмесці… Да гэтага невялікага спісу прымыкае горад сталінскіх часоў — жылы пасёлак Трактаранага завода, які ў бліжэйшы час будзе моцна перабудаваны.

“Узорная будоўля” і немцы

Першапачаткова гэтая зямля называлася Антоніеўскім урочышчам і належала арцыбіскупу мінскаму і тураўскаму. Пасля вайны тут з’яўляецца вялікая колькасць баракаў, часовых дамкоў, збудаваных прыбылымі вяскоўцамі і цыганамі. У канцы 1940-х распачынаецца масавае будаўніцтва жылых дамоў для працоўных Мінскага трактарнага завода. На будоўлі працавалі пераважна ваеннапалонныя і інтэрніраваныя немцы. Аднак у савецкіх газетах пра “замежных” будаўнікоў, колькасць якіх (разам з тымі, хто будаваў сам завод) дасягала 5 тысяч чалавек, не пісалі.

Пасля вайны “ўзорнай” будоўляй №1 у рэспубліцы становіцца менавіта Мінскі трактарны завод. Таму і прылеглыя да фабрыкі жылыя кварталы будаваліся з асаблівай стараннасцю. Гэтаму спрыяла і ўстаноўка савецкага ўрада для горадабудаўнікоў: “Ад самага пачатку аднаўленчых прац указанні партыі і ўраду арыентавалі будаўнікоў Мінска на тое, каб не проста ўзнавіць горад у ранейшым выглядзе, а стварыць яшчэ лепшыя ўмовы жыцця насельніцтва".

Сталінскі пасёлак-“музей” на Трактарным асуджаны на знішчэнне

У тыя гады было неабходна давесці “перавагу сацыялістычнага ладу над капіталістычным, савецкага горадабудаўніцтва над буржуазным”, а таксама тое, што “ў сацыялістычным Мінску сістэма жылой забудовы цалкам процілеглая характару забудовы кварталаў дарэвалюцыйнага Мінска”.

“Пры стварэнні новых кварталаў горада строга выконваюцца такія важныя санітарна-гігіенічныя правілы, як нармальная шчыльнасць забудовы і шчыльнасць насельніцтва, спрыяльная арыентацыя будынкаў, а таксама максімальная інсаляцыя (Cонечнае асвятленне. — TUT.BY) як саміх будынкаў, гэтак і ўчасткаў добраўпарадкавання", — чытаем у кнізе М. Асмалоўскага “Минск: Практика советского градостроительства” (1952).

У чым унікальнасць

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Яндекс.Метрика