ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Лос-Анджэлес можа знікнуць

Катастрафічны землятрус у Японіі — наймагутнейшы за ўсю гісторыю назіранняў у гэтай краіне — павінен прымусіць задумацца Амерыку, якая можа ў найбліжэйшыя гады апынуцца пад ударам стыхіі аналагічнага маштабу. Частыя падземныя штуршкі вялікай сілы будуць адзначацца ва ўсіх сейсмічна актыўных зонах, аднак землятрус велізарнай сілы ў найбліжэйшыя 30 гадоў можа разбурыць паўднёвую Каліфорнію, а яе галоўны горад і сталіца сусветнай кінаіндустрыі Лос-Анджэлес наогул можа быць сцёрты з твару зямлі.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПра гэтыя страшныя прагнозы на фоне японскай стыхіі нагадаў прафесар амерыканскага ўніверсітэта ў Берклі сейсмолаг Гэры Блэк, на якога спасылаецца італьянская газета Lа Stаmра. Навуковец упэўнены: нягледзячы на адсутнасць прамой сувязі з землятрусамі ў Японіі, ЗША павінны рыхтавацца да падземных штуршкоў неверагоднай сілы. Паводле слоў прафесара, зрухі акіянічнай пліты, якая пасоўваецца пад мацерыковую пліту, прыводзяць да назапашвання энергіі, якая, у сваю чаргу, правакуе зрухі і расколы. У выніку папярэдніх зрухаў назапасілася велізарная колькасць энергіі, і 11 сакавіка яна вызвалілася. У бліжэйшыя гады, паводле яго слоў, сейсмічныя працэсы будуць адзначацца ва ўсіх "неўралгічных" зонах, уключаючы разлом Сан-Андрэас, які праходзіць праз Каліфорнію. Наступствы будуць найцяжэйшымі. Не выключана, што Лос-Анджэлес апынецца пад вадой, як і некаторыя астравы Ціхага акіяна, гаворыцца ў артыкуле. Пры гэтым амерыканскі навуковец адзначае, што горад заўсёды падвяргаўся такой рызыцы. У прыватнасці, апошнія некалькі гадоў навукоўцы кажуць, што з верагоднасцю 99,7%, на працягу 30 гадоў здарыцца землятрус каля заходняга ўзбярэжжа ЗША, прадказваюць нават яго магутнасць — 6,7 бала.

Калі штуршок у разломе Сан-Андрэас пройдзе менавіта па гэтым кірунку, уся энергія ўдараў прыйдзецца прама ў цэнтр горада. У такім разе вялікая частка горада можа быць знішчана, каля 40 тысяч чалавек загінуць пад абломкамі дамоў, а агульны ўрон ад катаклізму перавысіць 150 млрд долараў, што зробіць гэтую катастрофу самай значнай у гісторыі чалавецтва.

Расійскі газ для Украіны падаражэе да канца года на трэць

Украіна будзе плаціць у ІV квартале за расійскі газ каля 347 долараў за тысячу кубаметраў. У І квартале Кіеў закупляе газ па 264 долары. Пра гэта паведаміў міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Юрый Бойка.

Такім чынам, да канца года кошт расійскага газу для краіны вырасце амаль на трэць — галоўным чынам з-за павышэння сусветных коштаў на нафту.

"Каб выйсці з гэтай сітуацыі, мы закупілі максімум газу ў І квартале, калі ён яшчэ больш-менш танны, і за кошт гэтага плануем збалансаваць год і не дапусціць рэзкага росту кошту на газ для бытавых сетак і для прадпрыемстваў", — растлумачыў міністр. Пры гэтым ён дадаў, што такія кошты на газ, якія ўжо ўлічваюць зніжку ў 100 долараў, з'яўляюцца вельмі высокімі для ўкраінскай эканомікі.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў адзначаў у канцы мінулага тыдня, што без 100-доларавай зніжкі на расійскі газ Украіна была б банкрутам. У красавіку 2010 года Газпрам і "Нафтагаз Украіны" ўзгаднілі зніжку на газ для Украіны, паводле якой зніжэнне складае 30% ад кошту газу, але не больш за 100 долараў за 1 тыс. куб. м. Дамоўленасці былі дасягнуты ў рамках "харкаўскага дагавора", па якім Чарнаморскі флот застаўся на тэрыторыі Украіны.

Накладныя вейкі нароўні з каляровымі лінзамі небяспечныя для здароўя

Накладныя вейкі і кантактныя лінзы небяспечныя для здароўя жанчын, папярэджваюць тайскія афтальмолагі. У Тайландзе і іншых краінах такая мода стала сапраўды павальнай, таму медыкі пачалі біць трывогу, бо моднікам пагражаюць вострыя вочныя інфекцыі і зніжэнне зроку.

Адмыслоўцы выступаюць з заклікам узмацніць жорсткасць кантролю за продажамі падобнай прадукцыі. Напрыклад, у каралеўстве лінзы і вейкі можна купіць усюды за сціплыя 3-10 долараў.

"Штодня мы сутыкаемся з жудаснымі інфекцыямі, якія падлеткі заносяць у вочы, надзяваючы лінзы бруднымі рукамі, каментуе доктар Віракул Чамаварат. Потым, эканомячы, людзі не выкідаюць лінзы ў тэрмін, а выкарыстоўваюць іх на працягу некалькіх месяцаў. Самы трывіяльны дыягназ — кан'юктывіт, аднак сустракаецца і адслаенне сятчаткі. Мы прагназуем пагаршэнне зроку ў 30000 чалавек сёлета. А вось спалучэнне лінзаў і веек проста забойнае. Дазволіць сабе гэта можна толькі раз на год".

←Этот день в истории 15 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика