Жанна Літвіна: "Беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі"

Источник материала:  
14.03.2011 11:22 — Новости Общества

Жанна Літвіна: "Беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі"

  • TUT.BY
/

Жанна Літвіна: "Беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі""Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Жанна Літвіна, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў.

— Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?

— Я пачуваюся і хачу пачувацца беларускай, бо Беларусь — гэта месца, дзе я жыву і хачу жыць. Быць беларусам — гэта мой клопат пра тое, каб мая радзіма займала прыстойнае месца ў еўрапейскім кантэксце. Я хачу, каб у маіх суайчыннікаў была магчымасць інтэгравання з еўрапейскай супольнасцю. Трэба, канечне, захоўваць сваю самаідэнтыфікацыю, але і бачыць рух у бок еўрапейскасці. То бок беларускасць — гэта частка маёй грамадзянскай і прафесійнай пазіцыі.

— Якія ўнікальныя рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам?

— Мне вельмі не падабаюцца такія зацяганыя словы, як талерантнасць альбо памяркоўнасць. Я катэгарычна з гэтым не згодная. Канечне, цяжка вызначыць нацыю адной рысай. Але я думаю, што беларусам уласцівая ўпартасць, уменне прыстасоўвацца і выжываць. Так гістарычна склалася, што нізкі ўзровень жыццёвых патрабаванняў беларуса прадыктаваны генетычнай памяццю, бо на нашай зямлі было столькі войнаў. Гэтым уменнем прыстасоўвацца да жыццёвых цяжкасцяў я таксама б патлумачыла і сённяшнюю сітуацыю ў краіне.

— Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус.

— На першае месца я б паставіла ўсё ж такі ўтварэнне БНР. Другая значная падзея — абвяшчэнне суверэннай Беларусі пасля распаду СССР. Гэта адбылося без крыві і не было намі заваявана, таму, відаць, да канца гэтую падзею мы не ўсвядомілі.
Асабістую ролю ў маім жыцці гралі часы перабудовы. Гэта быў перыяд усведамлення таго, што мы не проста аморфная маса, а нацыя.

— Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?

— Трэба захоўваць традыцыю ўшанавання памерлых. Гэта тое, на чым базуецца сённяшняя беларуская сям’я. Таксама беларусы павінныя паважаць старэйшых.

— Беларус без ведання мовы — беларус?

— Я не магу дараваць беларусам няведання мовы хаця б на побытавым узроўні. А яшчэ больш я не дарую няведання мовы журналістам, якія на дзяржаўных каналах робяць сюжэты пра беларускую культуру і дазваляюць сабе гаварыць па-руску з беларускамоўнымі дзеячамі. Я лічу гэта недапушчальным.

— Чым беларускім Вы ганарыцеся?

— Я ганаруся неверагоднай прыгажосцю беларусаў. Я вельмі люблю шчырасць і адкрытасць простых вясковых людзей, нягледзячы на нязгоду з іх грамадзянскай і палітычнай пазіцыяй. Я таксама люблю нашу прыроду.

— Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце?

— Па вялікім рахунку, мы шчырыя, адкрытыя і надзейныя людзі. Мне падаецца, што да беларусаў паўсюль з павагай ставяцца як да працаўнікоў.

— Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?

— Мне здаецца, што беларусы ўсё ж такі павінныя прайсці праз спазнанне саміх сябе. Мне хацелася б, каб нашыя людзі паставіліся да змены ўлады з разуменнем і ўсвядомілі ўсе складанасці, з якімі яны могуць пры гэтым сутыкнуцца. То бок мне хочацца, каб беларусы перажылі гэты пераломны час прыстойна і выйшлі з яго з той самай беларускай мудрасцю і цярпеннем. 

Быць беларусам: Яўген Барышнікаў >>>
Быть белорусом: Игорь Логвинов >>>
Быть белорусом: Игорь Корзун >>>
Быть белорусом: Жанна Капусникова >>>
Быць беларусам: Ян Бусел >>>
Быць беларусам: Сяргей Скараход >>>
Быць беларусам: Зміцер Вішнеў >>>
Быць беларусам: Павел Кашырын >>>
Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>>
Быть белорусом: Светлана Бень >>>
Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>> 
Быть белорусом: Валентина Киселева >>>
Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>>
Быць беларусам: Люся Лушчык >>> 
Быць беларусам: Вецер Механічны >>> 
Быць беларусам: Васіль Стражаў >>> 
Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>  
Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>> 
Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>> 
Быць беларусам: Алег Латышонак >>> 
Быть белорусом: Сергей Фещенко >>> 
Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>> 
Быть белорусом: Анна Шаркунова >>> 
Быть белорусом: Вадим Матулис >>> 
Быть белорусом: Инна Афанасьева >>> 
Быть белорусом: Василий Коктыш >>> 
Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>> 
Быть белорусом: Алексей Хлестов >>> 
Быть белорусом: Жанна Тройно >>> 
Быть белорусом: Юрий Зиссер >>>
Быць беларусам: Ігар Гулюк >>>
←Неизвестный писатель опубликовал роман на столбах в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика