Інсцэніравала напад

Источник материала:  

А грошы, якія нібыта былі выкрадзеныя невядомымі злачынцамі, прысвоіла

Заблытаць уласнае кіраўніцтва і следства паспрабавала адміністратар гульнёвага клуба аднаго з ААТ ва Уздзе: у прыватнасці, у міліцыю паступіла паведамленне пра тое, што трое невядомых каля двух гадзін ночы праніклі ў клуб, ударылі яе і выкралі выручку.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, "пацярпелая" заявіла, што здабычай нахабнікаў стала каля 4 мільёнаў рублёў. Следствам жа, якое было распачатае па гэтай справе, высветлена, што жанчына была, мякка кажучы, не зусім шчырая, выкладаючы сваю версію таго, што адбылося: мяркуецца, што адміністратар клуба інсцэніравала гэтае злачынства, а грошы прысвоіла.

Ігар ГРЫШЫН.

←Дело по иску бывшей учительницы Тальковской школы решится 10 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика