ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
19 сакавіка Месяц пагражае Зямлі катастрофамі

19 сакавіка ў чарговы месяцовы перыгей, ці "суперпоўню", спадарожнік Зямлі наблізіцца да планеты на максімальна блізкую адлегласць, пачынаючы з 1992 года. Месяц і Зямлю будуць раздзяляць усяго 356,5 тысячы кіламетраў.

Напярэдадні месяцавага перыгея-2011 інтэрнэт пазапаўнялі трывожныя прагнозы навукоўцаў пра тое, што "суперпоўня" можа выклікаць сур'ёзныя прыродныя катаклізмы: у першую чаргу землятрус і вулканічную актыўнасць па ўсім свеце. Так, у папярэднія фазы максімальнага збліжэння Месяца з Зямлёй (1955, 1974, 1992 і 2005 гадах) метэаролагі фіксавалі экстрэмальныя ўмовы надвор'я, якія пацягнулі за сабой шэраг маштабных прыродных бедстваў.

Кадафі ставіць умовы

Муамар Кадафі заявіў, што гатовы адмовіцца ад улады, калі атрымае грашовы выкуп, гарантыю бяспекі, а таксама імунітэт ад крымінальнага праследавання. Аднак прадстаўнікоў апазіцыі не задавальняюць умовы лівійскага прэзідэнта, бо яны маюць намер прыцягнуць палкоўніка да суда за злачынствы супраць свайго народа.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ8 сакавіка Нацыянальная рада Лівіі дала Кадафі 72 гадзіны на тое, каб пакінуць тэрыторыю краіны. У гэтым выпадку апазіцыянеры былі гатовыя адмовіцца ад крымінальнага праследавання. Тым часам войскі палкоўніка працягваюць наносіць удары па лівійскіх гарадах. Па апошніх звестках з Трыпалі ў сераду вылецелі адразу тры асабістыя самалёты Кадафі — адзін накіроўваўся ў Каір, яшчэ два ляцелі ў Вену і Афіны. Хто знаходзіўся на борце, вядома не было. Таксама паведамлялася пра тое, што знік атрад з 40 целаахоўніц, якія забяспечвалі бяспеку прэзідэнта Лівіі. Знакамітыя жанчыны-спецбайцы (якія, па чутках, усе з'яўляюцца нявінніцамі) выключна адданыя кіраўніку Лівіі і гатовыя абараняць яго нават коштам свайго жыцця. Калі ў 1998 годзе тэрарысты напалі на картэж Кадафі, адна з целаахоўніц закрыла лідара сваім целам і загінула, яшчэ сем атрымалі цяжкія раненні.

Пачак чыпсаў страшнейшы за цукеркі

Фінскія дыетолагі высветлілі: лепш з'есці каробку цукерак, чым пачак чыпсаў. Адмыслоўцы выступаюць супраць цвёрдага абмежавання ў ежы, асабліва супраць монадыет, якія прадугледжваюць спажыванне толькі аднаго прадукту.

Калі чалавеку хочацца з'есці шкодны прадукт, не варта сябе абмяжоўваць. Досыць уразаць яго аб'ём. Горш за ўсё арганізм чалавека пераносіць спалучэнне тлушчу і солі. Іх працяглае спажыванне пагражае захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы і назапашваннем залішняй вадкасці ў целе. Зменшыць негатыўны ўплыў на арганізм аматары піцы і гамбургераў здольныя, проста дадаўшы ў рацыён салату з гародніны. А адзіны недахоп цукерак — цукар. Ён не так небяспечны для арганізма, калі абмяжоўваць яго спажыванне.

←Дело по иску бывшей учительницы Тальковской школы решится 10 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика