Лазнева-пральны комплекс пераабсталявалі ў праваслаўны храм
05.03.2011 10:20
—
Новости Общества
Лазнева-пральны комплекс пераабсталявалі ў праваслаўны храм
Святыню ў вёсцы Запясочча вырашылі арганізаваць на калгасным сходзе. Настаяцель храма лічыць, што тут можна па-асабліваму дайсці да ачышчэння і спакою душы.
Вырашаючы службовыя справы на Гомельшчыне, я ў літаральным сэнсе ўдарыў па тармазах на выездзе з вёскі Запясочча Жыткавіцкага раёна. Нечакана пабачыў дзівосную культурную з'яву — царкоўныя купалы на былым савецкім адміністрацыйным будынку, збудаваным з шэрай "хрушчоўскай" цэглы.
У такіх будынках зазвычай размяшчаліся школы, адміністрацыйныя памяшканні калгасаў, дамы быту. Але перада мной паўстала нешта іншае — царква ў гонар іконы Маці Божай Іверскай.
Барселона, Рым, Парыж, Вільня, Рыга — такога няма нідзе. І ў Беларусі таксама пераабсталяванне бляклага гаспадарчага будынка савецкай эпохі ў храм — незвычайная з'ява. Па-першае, будавалі гэтыя памяшканні, мяркуючы па ўсім, людзі, якім насаджаліся атэістычныя ідэі. І тое, што тут сёння моляцца, — сімвалічная з'ява.
Па-другое, так ужо ў нас заведзена, што ў буйных гарадах актыўна рэстаўруюцца храмы ці будуюцца новыя — з залатымі купаламі, шыкоўным аздабленнем унутры. Вобраз некаторых святароў таксама часам здзіўляе: шыкоўныя люкс-аўтамабілі, дарагія гадзіннікі...
А па-хрысціянску сціплыя шэрыя купалы на храме ў Запясоччы, абсалютная адсутнасць раскошы і пампезнасці — гэта мне падалося вельмі незвычайным. Мясцовыя людзі з гонарам распавядаюць пра сваю царкву.
— Рэгіён у нас такі, што са старажытных часоў было шмат храмаў (непадалёк ад Запясочча знаходзіцца Тураў. — "Звязда"). Пачалі храмы з'яўляцца і цяпер, — апавядае Марына Сулкоўская, сакратар Верасніцкага сельсавета, да якога адносіцца Запясочча. — Раней у гэтым будынку быў дом бытавога абслугоўвання. Была лазня, стаялі пральныя машыны. Так званы лазнева-пральны камбінат. Будынак належаў сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву. З часам будынак стаў не надта запатрабаваным. Сходам калгаснікаў вырашылі рабіць храм. У 2006 годзе ён быў асвячоны. А лазня, дарэчы, так і засталася з іншага боку будынка.
Арыгінальная ідэя асвяціць храм у будынку былой лазні не ўсім была даспадобы. Але нават іерархі праваслаўнай царквы разважылі і не пабачылі ў гэтым нічога дрэннага. Пра гэта мне расказаў настаяцель храма ў Запясоччы айцец Сергій:
— Ужо з 1997 года былі размовы пра тое, ці будзе тут храм. Некаторыя людзі казалі: "Як у будынку лазні можа размесціцца царква? Тут жа людзі мыліся. А адзін аўтарытэтны святар на гэта сказаў: "Раней тут амывалі целы, цяпер будуць ачышчаць душу". І мне думаецца, што гэта нармальна. Так Госпаду патрэбна.
Вядома, ёсць праблемы, храм недабудаваны. У нас чатыры купалы, патрэбны яшчэ два. Але ў сцяне пайшла трэшчына, і ставіць новыя купалы нельга.
У нас ёсць фінансавыя праблемы. Яно і зразумела — тут вёска, а не горад. У нас няма шыкоўных пазалочаных купалаў. Але чалавек можа знайсці тут супакаенне душы. Кожны, хто прыходзіць, бачыць тое, што хоча бачыць. У нас ціха, спакойна. Тут чалавек можа адчуць веру і страх перад Госпадам.
— А калі да вас паедуць замежныя турысты? Храм вельмі незвычайны, не можа не выклікаць цікавасць у гурманаў, якія разбіраюцца ў архітэктуры.
— Што ж, няхай, храм адкрыты для любога чалавека...
Храм у Запясоччы быў збудаваны сіламі звычайных жыхароў, якія далі прыклад суседнім населеным пунктам. І ў 2010 годзе ў суседніх Верасніцах быў асвечаны свой храм, збудаваны гэтак жа — сіламі звычайных жыхароў. Цікава, што царква ў Верасніцах паўстала таксама ў будынку былой лазні. Кажуць, дзівосны храм, шкада, што не атрымалася яго сфатаграфаваць...
У вас здараецца, каб у хвіліны роздумаў і хваляванняў цягнула ў Дом Божы? Якога б веравызнання вы ні былі. Напэўна, нават самыя моцныя людзі бываюць у хісткім маральным стане і звяртаюцца да свайго Бога, каб разабрацца ў сабе, прыняць узважаныя рашэнні.
Мне здаецца, што такія храмы, як у Запясоччы (збудаваныя простымі людзьмі, без пазалочаных купалаў і шыкоўнага аўтапарка), — тое самае месца для шчырага духоўнага дыялогу.