РОЗГАЛАС

Источник материала:  
Падаражэў бензін

Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты.

З учарашняга дня рознічная цана на бензін "Нармаль-80" павысілася да 2,4 тысячы рублёў за 1 літар, літр бензіну АІ-92 ужо каштуе 3 тысячы рублёў, літр бензіну АІ-95 і АІ-95-Еўра — 3400, а літар дызельнага паліва — 2 850 рублёў.

У канцэрне патлумачылі, што павышэнне цэн на ўнутраным рынку краіны выклікана ростам сусветных цэн на нафту і павелічэннем ставак акцызаў на падакцызныя нафтапрадукты, у сувязі з чым эфектыўнасць рэалізацыі нафтапрадуктаў на ўнутраным рынку значна пагоршылася. Акрамя таго, у "Белнафтахіме" паведамілі пра часовае прыпыненне рэалізацыі праз АЗС біядызельнага паліва ў сувязі з неўраджаем летась рапсу і значным скарачэннем аб'ёму вытворчасці рапсавага алею.

Ігар ГРЫШЫН.

Былі смяротна траўмаваныя

На аўтамагістралі Кобрын—Гомель непадалёку ад в. Любачын (Лунінецкі раён) вадзіцель ААТ "Ванет", жыхар г. Гомеля рамантаваў аўтамабіль "МАН".

Падчас рамонту рухавік сарваўся з дамкрата, і чалавек быў смяротна траўмаваны. А ў лесе каля в. Лядзец (Столінскі раён) загінуў рабочы мясцовага лясгаса. У час нарыхтоўкі драўніны на яго ўпала дрэва.

Сымон Свістуновіч.

Суседка выратавала дваіх дзетак

Увечары ў Слуцкае раённае падраздзяленне МНС паведамілі пра пажар у жылым доме ў вёсцы Мялешкі. Тэлефанавала суседка.

Да прыбыцця выратавальнікаў-пажарных гэтая ж жанчына выратавала двух дзетак: хлопчыка 2003 года нараджэння і дзяўчынку 2006 года нараджэння. Яны не пацярпелі. У выніку пажару пашкоджана столевае перакрыцце, закураная маёмасць на кухні і ў цагляным доме. На момант ўзнікнення пажару маці дзяцей знаходзілася на падворку, займалася гаспадарчымі справамі. З моманту выяўлення задымлення ўнутры жылля яна знаходзілася ў шокавым стане. Прычынай пажару, як мяркуецца, стала шчыліна ў коміне печкі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Для милых дам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика