Ян Бусел: Мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове

Источник материала:  
02.03.2011 12:12 — Новости Общества
Ян Бусел: Мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове TUT.BY / Budzma.org “Быць беларусам – што гэта значыць?” – у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Ян Бусел, арт-дырэктар клуба “Графіці”.   – Быць беларусам – што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска?   – Быць беларусам – гэта значыць паважаць сваю краіну, гісторыю і людзей, з якімі ты жывеш. Быць беларусам – гэта значыць разумець, што мы – народ, які мае свае традыцыі, культуру і гісторыю, а не народнасць ці нечыя браты, сёстры, цешчы, палюбоўнікі.   – Якія ўнікальныя рысы характару і светапогляду ўласцівыя беларусам?   – Беларусам уласцівая такая рыса, як памяркоўнасць. Але часам яе зашмат. Гасціннасць – характэрная беларуская рыса. Колькі я ездзіў па Беларусі, ні разу не сутыкаўся з сітуацыяй, калі ў якой-небудзь вёсцы мне адмаўляліся дапамагчы, паказаць дарогу ці наліць вады. У цэлым жа беларусам уласцівыя добразычлівасць, адкрытасць, сціпласць.   – Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус – не беларус.   – Паўстанне Каліноўскага, БНР, вызваленне ад фашысцкай акупацыі і, на жаль, Чарнобыль.   – Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус?   – Я думаю, што асноўныя традыцыі беларусаў прывязаныя да рэлігійных святаў. Вялікдзень, Каляды і іншыя.   – Беларус без ведання мовы – беларус?   – Беларус павінен ведаць сваю мову. А вось ці абавязаны ён размаўляць на ёй – гэта ўжо выбар кожнага. На жаль, мы жывем у той час, калі на беларускай мове размаўляе невялікая частка грамадства. Але нашмат горш, калі чалавек, з’яўляючыся беларусам, не разумее беларускай мовы. За гэта мусіць быць сорамна. Магчыма, у хуткім часе ў нашай краіне надыдзе той дзень, калі беларусы будуць імкнуцца размаўляць на роднай мове. А яшчэ мяне радуе тое, што апошнім часам стала модна рабіць рэкламу на беларускай мове. Гэта добрая і правільная тэндэнцыя.   – Чым беларускім Вы ганарыцеся?   – Людзьмі, якія ў складаныя хвіліны гатовыя ісці на рызыку і змагацца за тое нешматлікае, што ў нас ёсць і што мы яшчэ не страцілі.   – Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў?   – Беларусы больш спакойныя, адкрытыя і працавітыя людзі. Можа, ад гэтага мы часам пакутуем. Часам трэба больш эмацыйна рэагаваць на жыццё.   – А ва ўсім свеце?   – Ва ўсім свеце мы маем рысы, уласцівыя славянскай групе народаў.   – Якой Вы бачыце будучыню Беларусі?   – Будучыня Беларусі залежыць толькі ад нас саміх. У якой краіне мы хочам жыць, у такой і будзем. Будучыня Беларусі за самімі беларусамі.   Быць беларусам: Сяргей Скараход >>> Быць беларусам: Зміцер Вішнеў >>> Быць беларусам: Павел Кашырын >>> Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>> Быть белорусом: Светлана Бень >>> Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>>   Быть белорусом: Валентина Киселева >>> Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>> Быць беларусам: Люся Лушчык >>>   Быць беларусам: Вецер Механічны >>>   Быць беларусам: Васіль Стражаў >>>   Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>     Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>   Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>   Быць беларусам: Алег Латышонак >>>   Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>   Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>   Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>   Быть белорусом: Вадим Матулис >>>   Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>   Быть белорусом: Василий Коктыш >>>   Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>   Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>   Быть белорусом: Жанна Тройно >>>   Быть белорусом: Юрий Зиссер >>> Быць беларусам: Ігар Гулюк >>> Быть белорусом: Виктор Малишевский >>> Быть белорусом: Михаил Демченко >>> Быть белорусом: Лидия Ермошина >>> Быть белорусом: Андрей Кончик >>> Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>> Быть белорусом: Сергей Михневич >>> Быть белорусом: Александр Вавуло >>> Быть белорусом: Александра Рогач >>> Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>> Быць беларусам: Вольга Акуліч >>> Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>> Быть белорусом: Павел Свердлов >>> Быть белорусом: Евгений Локтев >>>  Быць беларусам: Алесь Грыцанаў >>> Быць беларусам: Віктар Шалкевіч >>> Быть белорусом: Андрей Арямнов >>>
←Beatles-коллекции минчанина-битломана Виктора Морозевича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика