Падкова

Источник материала:  
Паўсюдна сярод усходніх славян існуе вера ў незвычайныя ўласцівасці конскай падковы. Па павер'ях нашых продкаў, падкова сімвалізавала шчасце і поспех, уяўляючы сабою магутны абярэг ад дрэннага вока і нячыстай сілы. Абавязковая ўмова — падкову трэба знайсці на дарозе. І лепш, каб гэтага ніхто не бачыў. Такое добразычлівае стаўленне да падковы магло быць выклікана тым, што яе форма нагадвае арку.    У шэрагу вялікіх гадавых святаў абавязковым атрыбутам была арка. Так, на Сёмуху маладзіцы завівалі галінкі бярозы — рабілі арку, праз якую трэба было прайсці сяброўкам, узяўшыся за рукі — пакуміцца, г.зн. пасябраваць. На жніво з каласоў саспелай пшаніцы плялі касу-арку, якой упрыгожвалі дзверы хат.    У кожнай хаце ручнік, які пакрываў абраз на покуці, нагадваў сабою арку.    Пад аркай-ручніком праходзілі маладыя, калі выходзілі з хаты і ехалі да вянца ў храм. Пад дугой каня "спявалі" званочкі, і ўвесь свет ведаў, што едзе вяселле!    У гонар вялікіх перамог у сталіцах шматлікіх еўрапейскіх дзяржаў будавалі Трыумфальную арку — браму, праз якую ў горад уваходзілі ваяры-пераможцы.    Можа быць, менавіта таму падкова, прыбітая ў хаце над парогам, сімвалізавала не што іншае, як арку, дугу, пад якой "пасялілася" шчасце (славяне вешалі падкову "рожкамі" уніз, у адрозненне ад англійскай традыцыі вешаць падкову "рожкамі" ўгору).    Яшчэ адна з прычын, чаму падкова стала знакам шчасця і ўдачы, заключалася ў тым, што ў ранейшыя часы багатыя людзі рабілі падковы сваім любімым рысакам не толькі з жалеза, але і з серабра, а бывала, і з золата. Здаралася, што даволі дарагія падковы губляліся. А той, хто знаходзіў такую падкову, раптоўна станавіўся багатым — вага такой падковы дасягала 250 грамаў чыстага золата або серабра.    Акрамя таго, што падкова сімвалізавала шчасце і поспех, яе надзялялі ўласцівасцямі ахоўнага характару. Лічылася, што ў хату, над парогам якой вісіць падкова, ніколі не зойдзе нячыстая сіла. Існавала нямала паданняў пра тое, як кавалі падкоўвалі чарцей, у якіх на нагах капыты, і тады "нячысцікі" не маглі бясшумна падкрадацца і здзяйсняць шкоду добрым людзям. Таму і бягуць чэрці ад той хаты, як толькі ўгледзяць падкову на яе сцяне або дзвярах.    Нярэдка падкову выкарыстоўвалі ў магічных дзеяннях. Напрыклад, каб вылечыць хворага, які пакутуе ад жорсткага рэўматызму, раілі яму пад матрац пакласці дзве старыя падковы — адну ў галаве, другую ў нагах, але канцамі ўнутр, і сказаць: <І>"Раней па зямлі білі, а зараз каб раба (імя) абаранілі. Амін" . Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.
←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика