"Налівай па "Марусін паясок"!

Источник материала:  
Малочным напіткам "Маруся", які набыў вядомасць дзякуючы дзіцячаму "Еўрабачанню-2010", шчодра частавалі (на фотаздымку) усіх наведвальнікаў выстаўкі "Малочны край-2011". Але не толькі Бярозаўскі сыраробны камбінат стаў удзельнікам першага ў краіне міжнароднага спецыялізаванага форуму прадпрыемстваў па перапрацоўцы і вырабе малочнай прадукцыі. Спісак удзельнікаў даволі вялікі — амаль трыццаць прадпрыемстваў прывезлі свае далікатэсы, каб заявіць пра навінкі і прывабіць пакупніка. "Клецкая крыначка", "Лепелька" Слуцкі сыраробны камбінат, "Палескія сыры", Мінскі гармалзавод № 2 — добра вядомыя і, здаецца, у рэкламе не маюць асаблівай патрэбы — іх прадукцыя і без таго добра разыходзіцца, тым не менш удзел у выставе-продажы на пляцоўцы "Белэкспа" па сталічнай вуліцы Янкі Купалы, 27 яны палічылі справай важнай.     Што ўжо казаць пра іншых удзельнікаў, пакуль яшчэ малавядомых сталічнаму спажыўцу! І тым больш замежных: экспазіцыю "Малочнага краю" ўзбагацілі прадстаўнікі з Расіі і Украіны, што сведчыць пра цікавасць да беларускага рынку. Бярозаўскія сыраробы, напрыклад, першымі ў краіне наладзілі выраб цвёрдага сыру з арэхамі і спадзяюцца, што "Залаты арэшак" (так называецца сыр) хутка стане брэндам у харчовым свеце.
←Есть вопрос

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика