Парадак увозу грамадзянамі аўтамабіляў з Беларусі ў Расію будзе спрошчаны
02.03.2011
—
Новости Общества
Аб гэтым паведаміў учора журналістам начальнік упраўлення арганізацыі мытнага кантролю Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзімір Арлоўскі, перадае БЕЛТА. З другой палавіны сакавіка 2011 года расійская мытня не будзе патрабаваць даведак ад фізічных асоб на вываз аўтамабіляў з Беларусі. Аб гэтым дамовіліся кіраўнікі мытных службаў Беларусі і Расіі 25 лютага на сустрэчы ў Маскве. Грамадзяне, якія набылі аўтамабілі да 1 студзеня 2010 года, змогуць прадаць іх у Расіі без даведак.