Адгрыпавалі?
02.03.2011
—
Новости Общества
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя, у Беларусі адзначаецца выразная тэндэнцыя зніжэння захваральнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі. Па стане на 28 лютага ў 18 кантрольных гарадах краіны захваральнасць ВРІ знізілася на 13,2 працэнта ў параўнанні з папярэднім тыднем. Такім чынам, захваральнасць зніжаецца ўжо два тыдні запар. Зніжэнне ўзроўню захваральнасці назіралася ва ўсіх кантрольных гарадах, у тым ліку і на тых адміністрацыйных тэрыторыях, дзе пакуль яшчэ працягваецца рэалізацыя комплексу проціэпідэмічных мерапрыемстваў. Навучальны працэс спынены ў 25 школах. У маштабах еўрапейскага рэгіёна грып пакуль захоўвае сваю актыўнасць, аднак ужо намеціліся прыкметы верагоднага пачатку зніжэння інтэнсіўнасці захваральнасці. У Расійскай Федэрацыі эпідэмічны пад'ём захваральнасці захоўваецца ў 5 федэральных акругах. Надзея НІКАЛАЕВА.