Душы далікатныя рухі. У вершах Алы Нікіпорчык ужываюцца каханне і разважанне аб сэнсе жыцця
01.03.2011
—
Новости Общества
Прэмія Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” надзвычай пачэсная сярод творчай інтэлігенцыі рэгіёна. Упершыню яна была прысуджана ў 2001 годзе. За гэты час яе лаўрэатамі сталі дзесяткі таленавітых людзей Прынёманскага краю. Гэты ганаровы спіс па праву папоўніла імя гродзенскай паэтэсы, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Алы Нікіпорчык.
Яе малая радзіма — жывапісны куток Гродзеншчыны, вёска Капці Дзятлаўскга раёна. У 1979 годзе Ала Дзмітрыеўна скончыла філалагічны факультэт БДУ, працавала настаўніцай у сельскай школе. Адкрывала сваім вучням духоўны, захапляючы свет літаратуры і пісала сама. Не пакінула яе творчае натхненне і пасля пераезду ў абласны цэнтр. Зараз Ала Дзмітрыеўна працуе ў Гродзенскім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Упершыню землякі змаглі па-трымаць у руках яе зборнік вершаў “Сляза і малітва” ў 2006 годзе. А праз год выйшаў яшчэ адзін “Пад бахаўскую такату дажджу”. Па запрашэнні Цэнтра беларускай культуры ў складзе дэлегацыі пісьменнікаў Гродзеншчыны яна неаднаразова наведвала Польшчу, дзе выступала перад студэнтамі-філолагамі Беластокскага ўніверсітэта і навучэнцамі беларускага ліцэя ў Гайнаўцы. Была таксама ўдзельнікам III Міжнароднага фестывалю рускай паэзіі, які адбыўся два гады таму ў Брэсце.Паэтэса актыўна працуе ў стылі верлібра, які шырока распаўсюджаны ў еўрапейскай паэзіі. Прэмія аблвыканкама імя Аляксандра Дубко “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” за 2010 год ёй прысуджана ў намінацыі “Пісьменнік года” за кнігу “На грани — счастья”. Сюды ўвайшлі вершы розных гадоў, напісаныя на рускай мове. Гэта глыбока пранікнёныя словы аб вечным: каханні, разважанні аб сэнсе жыцця чалавека. У аснове вершаў Алы Нікіпорчык — думка, уражанне, далікатныя рухі душы.
***Отзовитесь не позже, чем завтра.И только скажите, что живы.Отброшены сны все и карты,поскольку лукавы и лживы.
Отзовитесь. Придумайтеспособ и время.Придумайте самую краткую фразу...Снегов беспощадное бремярастает мгновенно и сразу...***Мир — калейдоскоп.И мир — тень....Прикрой меня ладонью ото лжи.***Как вечер влажен,как воздух прозрачен...Все, что казалось важным,стало таким невзрачным.
Не в меру спокойна душа,словно любовь и не снилась.Как просветленье — весна,и дождь — будто милость.
***Мы с тобою небо и земля.Только нам не дано даже горизонта.