Мароз і сонца, а на выхадныя — пацяплее і снег

Источник материала:  
На працягу ўсяго працоўнага тыдня ў Беларусі будзе трымацца халоднае, без ападкаў, надвор'е, якое фарміруецца пад уплывам моцнага скандынаўскага антыцыклона з цэнтрам над Паволжам, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў. Ападкаў у гэтыя дні ўвогуле не чакаецца, толькі ў чацвер удзень месцамі па Віцебскай вобласці магчымы невялікі снег. Сёння будзе падмарожваць ад мінус 2 на паўднёвым захадзе да 10 марозу на паўночным усходзе. У сераду ўначы зноў добрыя маразы — да 10—17, на паўночным усходзе — мінус 20—24, удзень — толькі мінус 2—9 градусаў. У чацвер уначы 7—14, месцамі да 15—20 марозу, удзень — ад нуля на поўдні да мінус 6 на поўначы краіны. У пятніцу чакаецца рэзкая змена надвор'я, калі да нас завітаюць цыклоны з боку Паўночнай Атлантыкі. Даволі хутка пачне падаць атмасферны ціск, з'явіцца шчыльная воблачнасць, месцамі чакаецца кароткачасовы снег, узмацніцца парывісты вецер. Маразы аслабнуць. Уначы будзе толькі мінус 4—11, на поўдні краіны ў суботу пры праясненні да 12—15 марозу, удзень — ад плюс 1 на поўдні да мінус 5 градусаў на поўначы краіны. Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, сапраўднае цяпло атрымае канчатковую прапіску на тэрыторыі Беларусі толькі ў другой палове першага месяца вясны. Сяргей КУРКАЧ.
←Этот день в истории 1 марта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика