Зміцер Вішнёў: “Новае пакаленне беларусаў выправіць памылкі, зробленыя цяпер”
28.02.2011 14:08
—
Новости Общества
Зміцер Вішнёў: “Новае пакаленне беларусаў выправіць памылкі, зробленыя цяпер”
TUT.BY
/ Budzma.org
"Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Зміцер Вішнёў - пісьменнік, дырэктар выдавецтва "Галіяфы". – Якое значэнне вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска? – Для мяне важная не запіс у графе нацыянальнасць… Для мяне істотныя погляды чалавека. Я хацеў бы, каб беларусам мог называць сябе той, хто неабыякава ставіцца да беларускай культура, мовы, традыцыі. Я маю наўвазе, што можна назваць беларусам чалавека з расейкімі, украінскімі, габрэйскімі каранямі… Бо ментальнасць тых, хто жыве у Беларусі абумоўленая самой прасторай. Тутэйшасцю. І наш "рускі" па-пашпарце будзе адрознівацца характарам ад "рускага" з Расеі. Я магу сходу згадаць тузін беларускіх літаратараў, якія па-паходжанні маюць расейкія, украінскія, габрэйскія, калмыцкія карані. Праўда, думаю будзе нетактоўна іх пералічваць, бо гэта нешта, у пэўным сэнсе, асабістае. Дарэчы, мой шлях да беларускасці быў досыць складаным. Пакручастым. У маім атэстаце няма беларускай мовы, бо я не вывучаў яе ў школе, як дзіцёнак савецкага вайскоўца. І сярэднюю адукацыю я атрымоўваў у вячэрняй школе. У маім атэстаце няма і замежнай мовы, і яшчэ шмат якіх дысцыплінаў. Тым не менш, я паступіў на завочнае аддзяленне БДУ (факультэт журналістыкі). І потым сваімі сіламі, праз слоўнікі і чытанне кніжак, праз прыяцеляў з будучага літаратурнага руху Бум-Бам-Літ, узняў мову. Гэта быў доўгі і цяжкі шлях, але светлым. Потым шмат ў чым мне дапамагла журналісцкая дзейнасць ў газеце "Культура", дзе я працаваў тры гады. Толькі праз некалькі гадоў штодзённых практыкаў з мовай я зразумеў, што не толькі стаў думаць па-беларуску, але і сніць. Чамусьці згадваецца, як ужо будучы літкансультантам Саюза беларускіх пісьменнікаў, мяне спыніў у калідоры Дома літаратараў Янка Брыль і пахваліў з выхадам першай кнігі, якая называлася "Штабкавы тамтам". Наш мэтр сказаў шмат добрых слоў, я быў здзіўлены, што Брыль са сваім рэалістычным поглядам на жыццё ўспрыняў маю паэтычную постмадэрнісцкую гульню. – Якія унікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам? – Я не магу сказаць, што беларус – баязлівец, як часам нехта аб гэтым гаворыць – не. Цярплівы – так. Беларус адрозніваецца ад чалавека з Расіі большай замкнёнасцю. Мне здаецца, што на гэтую рысу характара паўплывалі шматлікія войны, што пракаціліся па беларускіх тэрыторыях. І беларусы – гаспадарлівыя людзі. Многа рамантыкаў у Беларусі, таму ў нас шмат выдатнай паэзіі. – Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус - не беларус? – Гэтыя падзеі я пералічыў у сваім новым рамане "Замак пабудаваны з крапівы". Вось, некаторыя з часткі "Мазгі выпіралі": 1) У 1362 годзе войска Вялікага княства літоўскага пад кіраўніцтвам Альгерда разбіла каля Сініх Водаў трох татарскіх ханаў. 2) 8 верасня 1514 года на Крапіўным полі пад Воршай перамога Вялікага княства літоўскага над Вялікім княствам маскоўскім. 3) 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам, або пад Дуброўнай (паводле беларускіх летапісцаў), войскі Вітаўта вялікага перамаглі Тэўтонскі ордэн. 4) У часы Напалеона была ўтвораная Камісія Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага. 5) Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ад 25 сакавіка 1918 года абвясціла Беларусь вольнай і незалежнай! – Што робіць беларусаў адметнымі ва ўсім свеце? – Мастацтва, літаратура, тэатр, нацыянальныя стравы, архітэктура. І калі быць зусім шчырым - адметнымі беларусаў робяць людзі. Яны ў нас у свай большасці таленавітыя і цудоўныя. Мы, на жаль, даволі часта недаацэньваем свайго патэнцыялу. – Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус? – У першую чаргу – любоў да бацькоў. – Беларус без ведання мовы — беларус? – Так. Але гэты беларус, які нагадвае мне глуханямога. Сказаць нешта хоча, хоча нешта крыкнуць і не можа – толькі жэстукулюе. Мова – гэта карані – а без каранёў, як вядома, дрэва сохне. – Чым беларускім Вы ганарыцеся? — Хацеў напісаць – трактарамі… І перадумаў. Я ганаруся — здабыткамі сучаснай культуры, і, натуальна, той ейнай часткай, якую часта на афіцыйным узроўні абзываюць нефарматнай. Але менавіта, тое, што у нас часам ганьбяць некаторыя чыноўнікі, за межамі нашай краіны атрымлівае іншы статус. Высвятляецца, што творы, аднесеныя да нефарматных у Беларусі, аказваюцца насамрэч актуальнымі і запатрабаванымі ў свеце. Тут ёсць над чым задумацца. — Якой Вы бачыце будучыню Беларусі? — Я застаюся аптымістам – веру, што Беларусь увойдзе ў Еўразвяз. Думаю, што новае пакаленне беларусаў выправіць памылкі, зробленыя цяпер. Быць беларусам: Павел Кашырын >>> Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>> Быть белорусом: Светлана Бень >>> Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>> Быть белорусом: Валентина Киселева >>> Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>> Быць беларусам: Люся Лушчык >>> Быць беларусам: Вецер Механічны >>> Быць беларусам: Васіль Стражаў >>> Быць беларусам: Ігар Сарокін >>> Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>> Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>> Быць беларусам: Алег Латышонак >>> Быть белорусом: Сергей Фещенко >>> Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>> Быть белорусом: Анна Шаркунова >>> Быть белорусом: Вадим Матулис >>> Быть белорусом: Инна Афанасьева >>> Быть белорусом: Василий Коктыш >>> Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>> Быть белорусом: Алексей Хлестов >>> Быть белорусом: Жанна Тройно >>> Быть белорусом: Юрий Зиссер >>> Быць беларусам: Ігар Гулюк >>> Быть белорусом: Виктор Малишевский >>> Быть белорусом: Михаил Демченко >>> Быть белорусом: Лидия Ермошина >>> Быть белорусом: Андрей Кончик >>> Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>> Быть белорусом: Сергей Михневич >>> Быть белорусом: Александр Вавуло >>> Быть белорусом: Александра Рогач >>> Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>> Быць беларусам: Вольга Акуліч >>> Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>> Быть белорусом: Павел Свердлов >>> Быть белорусом: Евгений Локтев >>> Быць беларусам: Алесь Грыцанаў >>> Быць беларусам: Віктар Шалкевіч >>> Быть белорусом: Андрей Арямнов >>>