Бельгіец палюбіў Беларусь і самастойна вывучыў беларускую мову

Источник материала:  
25.02.2011 13:33 — Новости Общества
Бельгіец палюбіў Беларусь і самастойна вывучыў беларускую мову Ала Бібікава, фота аўтара, Гродненская правда Малады гісторык з Бельгіі Адрыэн Бодуэн прыехаў у Беларусь, каб яшчэ лепш вывучыць нашу краіну. Ягоны беларускамоўны лексікон шчыра ўражвае! Упершыню ён трапіў у Беларусь у 2006 годзе. Маючы за плячамі вялізны моўны багаж (французская, англійская, нямецкая, нідэрландская і іншыя), не валодаў ніводнай славянскай мовай. Таму так дрэнна разумеў, што адбываецца навокал, з цяжкасцю атаварваўся ў магазінах, дзе няма самаабслугоўвання… Хацеў пра многае даведацца, запытацца, але моўны бар’ер моцна перашкаджаў. Вярнуўшыся дадому, распачаў вывучаць рускую мову, а потым і беларускую. Бо шчыра хацеў вярнуцца. – Менавіта сустрэчы з беларусамі, якія ганарацца сваёй мовай, культурай, натхнілі мяне на вывучэнне беларускай мовы – такой прыгожай, пявучай, мяккай, – распавядае Адрыэн, які ў Беларусі прадстаўляецца як Андрусь. – Я хацеў сябраваць з беларусамі, разумець вас і не мог дапусціць, каб моўны бар’ер перашкодзіў мне ў гэтым. Цяпер – ніякіх бар’ераў! Размаўляю па-беларуску, каб праз гэта паказаць, што я шаную вас, вашу культуру, гісторыю, карані… – Што больш за ўсё ўразіла ці здзівіла ў нашай краіне? – Я пабываў амаль у трыццаці краінах свету, доўгі час жыў і вучыўся ў Канадзе, але Беларусь асабліва запала ў душу. Гэта іншы свет – дзіўны, цудоўны, супярэчлівы. Калі ўпершыню трапляеш у краіну і сустракаешся з людзьмі, яны пакідаюць уражанне замкнутых, суровых, сумных людзей. Бо мала ўсміхаюцца на вуліцах, як гэта заведзена ў Еўропе, няветліва сустракаюць у некаторых крамах. Але калі бліжэй знаёмішся, разумееш, якія вы гасцінныя, добразычлівыя і пазітыўныя. – Як гісторыку, які беларускі горад найбольш падабаецца? – Несумненна, Гродна! Вельмі прыгожы горад-музей і адначасова – цывілізаваны еўрапейскі цэнтр. Мноства храмаў, гістарычных забудоў, старажытных вулачак. Адчуваецца перапляценне культур: польскай, беларускай, рускай, літоўскай… Летась малады гісторык быў у нашай краіне ажно тры месяцы. А сёлета зноў прыехаў. Бо тут у яго добрыя сябры, тут ён удзельнічае ў асветніцкім праекце – рабоце прадстаўніцтва нямецкай Асацыяцыі народных універсітэтаў, якое займаецца праблемай адукацыі дарослых. А яшчэ (і гэта, мабыць, галоўная прычына, якая цяпер вабіць яго ў нашу краіну), рыжавалосы хлопец з Бельгіі… закахаўся ў беларускую дзяўчыну Алесю – аднадумцу-гісторыка, якая жыве ў Мінску. – Можа так надарыцца, што калі-небудзь вы застанецеся тут назаўжды? – Упаўне, – усміхаецца Адрыэн…  
←Готовится рассмотрение дела о ликвидации МОО «Забота»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика