Павел Кашырын: "Будучыня нашай Беларусі будзе залежаць толькі ад людзей"

Источник материала:  
24.02.2011 13:44 — Новости Общества
Павел Кашырын: "Будучыня нашай Беларусі будзе залежаць толькі ад людзей" TUT.BY / Budzma.org "Быць беларусам – што гэта значыць?" — у супольным праекце Budzma.org i TUT.BY вядомыя ў сваіх сферах дзейнасці людзі расказваюць, што для іх значыць быць беларусам. Сёння на пытанні анкеты адказвае Павел Кашырын, арганізатар шматлікіх імпрэзаў і канцэртаў у Мінску, суарганізатар фестываляў "Рок-каранацыя" і "Рок па вакацыях". — Быць беларусам — што гэта значыць? Якое значэнне Вы ўкладаеце ў слова беларус/беларуска? — Справа ў там, што я напалову рускі, напалову беларус. Бацька мой з Расіі, а маці з Беларусі. І калі ў 16 гадоў паўстала пытанне, кім мяне запісаць у пашпарце, я адчуў, што я ўсё ж такі беларус. Я не магу дакладна адказаць, чаму так адбылося, але я проста задаў сабе пытанне, кім сябе адчуваю і што мне бліжэйшае. І я ўсё ж такі зразумеў, што мне бліжэйшая Беларусь. Думаю, уплыў беларускай мовы, літаратуры, музыкі, краявідаў адбіўся на мне. Беларускае ўва мне перамагло. — Якія ўнікальныя беларускія рысы характару і светагляду ўласцівыя беларусам? — Мне здаецца, што мы ўсе збольшага людзі аднолькавыя. Я не магу дакладна сказаць, чым, напрыклад, беларус адрозніваецца ад немца альбо англічаніна. Я сустракаўся і з англічанамі, і з немцамі. Яны таксама любяць і пасмяяцца, і выпіць, і патанчыць. Усё залежыць ад канкрэтнага чалавека. Няма аднолькава добрых і аднолькава дрэнных людзей. Хутчэй выхаванне і асяроддзе, у якім жывеш, уплываюць на характар чалавека. — Назавіце тры-пяць асноўных падзеяў з гісторыі Беларусі, без ведання якіх беларус — не беларус. — Гэта існаванне Вялікага княства Літоўскага, дзейнасць нашых літаратараў, напрыклад, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Васіля Быкава, узнікненне БНР і БССР, Айчынная вайна. Для мяне асабіста Чарнобыль — вельмі трагічная падзея. Праз аварыю на ЧАЭС захварэў на рак мой дзядуля. Ён і раней хварэў, але Чарнобыль яго дабіў. — Якія традыцыі павінен ведаць і захоўваць беларус? — Я і мая жонка ажаніліся ў музеі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцах. То бок мы адыгралі сучаснае вяселле ў народнай апрацоўцы. Гэта, думаю, добрая традыцыя. Таксама добрая традыцыя святкаваць Вялікдзень і Каляды. Але кожны сам для сябе вырашае, навошта гэта яму патрэбна. Ці гэта проста чарговы чырвоны дзень каляндара, ці нешта істотнае ў жыцці. — Беларус без ведання мовы — беларус? — Як па мне, дык чалавек, які лічыць сябе беларусам, павінен ведаць беларускую мову. Але калі чалавек прызвычаіўся размаўляць па-расійску, то не трэба яго прымушаць рабіць гэта па-беларуску. Ніхто не можа нікога прымусіць ведаць мову, святы, традыцыі, калі чалавек гэтага не хоча. — Чым беларускім Вы ганарыцеся? — Я ганаруся нашай зямлёй, бо яна прыгожая, нашай ежай, бо яна вельмі смачная. А самая галоўная каштоўнасць беларусаў — гэта нашы жанчыны. Я вам кажу, самыя прыгожыя жанчыны ў свеце — гэта нашы беларускі. І ніхто мяне не пераканае ў адваротным. — Што робіць нас, беларусаў, адметнымі сярод суседзяў і ва ўсім свеце? — У нас вельмі мілагучная мова. Калі чалавек добра размаўляе па-беларуску, то здаецца, што ён не гаворыць, а пяе. — Якой Вы бачыце будучыню Беларусі? — Будучыня нашай Беларусі будзе залежаць толькі ад людзей. Ёсць шмат людзей, якія бачаць будучыню нашай краіны іншай, але ёсць, на жаль, і тыя, якія гэтага не бачаць. Мая будучыня Беларусі — гэта вяртанне да тых гістарычных і культурных каштоўнасцяў, якія робяць нас унікальнымі і адметнымі.   Быць беларусам: Андрусь Такінданг >>> Быть белорусом: Светлана Бень >>> Быть белорусом: Тамара Сидоренко >>>   Быть белорусом: Валентина Киселева >>> Быць беларусам: Андрэй Кудзіненка >>> Быць беларусам: Люся Лушчык >>>   Быць беларусам: Вецер Механічны >>>   Быць беларусам: Васіль Стражаў >>>   Быць беларусам: Ігар Сарокін >>>     Быць беларусам: Яўген Калмыкоў >>>   Быць беларусам: Уладзімір Беражкоў >>>   Быць беларусам: Алег Латышонак >>>   Быть белорусом: Сергей Фещенко >>>   Быць беларусам: Андрэй Курэйчык >>>   Быть белорусом: Анна Шаркунова >>>   Быть белорусом: Вадим Матулис >>>   Быть белорусом: Инна Афанасьева >>>   Быть белорусом: Василий Коктыш >>>   Быць беларусам: Сяргей Ганчар >>>   Быть белорусом: Алексей Хлестов >>>   Быть белорусом: Жанна Тройно >>>   Быть белорусом: Юрий Зиссер >>> Быць беларусам: Ігар Гулюк >>> Быть белорусом: Виктор Малишевский >>> Быть белорусом: Михаил Демченко >>> Быть белорусом: Лидия Ермошина >>> Быть белорусом: Андрей Кончик >>> Быць беларусам: Наталля Сцяжко >>> Быть белорусом: Сергей Михневич >>> Быть белорусом: Александр Вавуло >>> Быть белорусом: Александра Рогач >>> Быць беларусам: Сяргей Затуранаў >>> Быць беларусам: Вольга Акуліч >>> Быць беларусам: Аляксандр Лукашанец >>> Быть белорусом: Павел Свердлов >>> Быть белорусом: Евгений Локтев >>>  Быць беларусам: Алесь Грыцанаў >>> Быць беларусам: Віктар Шалкевіч >>> Быть белорусом: Андрей Арямнов >>>
←Народная новость. Стены помещений Национальной библиотеки украшают трещины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика