ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Колькасць загінулых у Лівіі павялічылася да 600 чалавек

Колькасць загінулых у выніку беспарадкаў і сутыкненняў лівійскіх апазіцыянераў з урадавымі войскамі дасягнула 600 чалавек, тысячы жыхароў Лівіі пацярпелі. Такія вынікі 22 лютага апублікаваў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе, паведамляе "Аль Арабія".

Беспарадкі ў Лівіі працягваюцца з 15 лютага. Апазіцыя патрабуе адстаўкі Муамара Кадафі, які ўзначальвае краіну больш за сорак гадоў. Выступленні апазіцыянераў жорстка душыліся. 21 лютага па мітынгуючых у Бенгазі быў нанесены паветраны ўдар. Паводле звестак на аўторак, у большасці гарадоў і населеных пунктаў краіны ўлада перайшла ў рукі апазіцыі, да якой далучыліся паліцэйскія. Дзеянні ўрада Кадафі выклікалі асуджэнне як у краіне, так і за яе межамі. Вялікабрытанія прыняла рашэнне прыпыніць дзеянне кантрактаў на пастаўкі ў Лівію ўзбраенняў.

У самым небяспечным горадзе Мексікі пастаўлены рэкорд па забойствах

Мексіканскі горад Сьюдад-Хуарэс, размешчаны праз раку ад амерыканскага Эль-Паса, у мінулыя выхадныя зноў нагадаў пра сябе. За 72 гадзіны там было забіта больш за пяцьдзясят чалавек, у тым ліку чацвёра супрацоўнікаў федэральнай паліцыі.

Паводле афіцыйных звестак ад 2005 года, насельніцтва Сьюдад-Хуарэса складае крыху больш за 1 мільён 300 тысяч жыхароў. Большасць з іх пражывае ў цяжкіх умовах, многія не маюць працы, а часам — і пастаяннага жытла. Ва ўмовах беспрацоўя і галечы шматлікія гараджане зарабляюць нелегальнай дзейнасцю, уступаюць у вулічныя банды і працуюць на наркакартэлі. Паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2009 годзе на 100 тысяч жыхароў Сьюдад-Хуарэса прыпадала 191 наўмыснае забойства. Гэта ставіць яго на першае месца ў антырэйтынгу самых небяспечных гарадоў свету.

Бялізна і джынсы падаражэюць у 1,5 раза

Кошт на бавоўну дасягнуў свайго гістарычнага максімуму за апошнія 15 гадоў. У выніку гэтага ўлюбёная многімі адзежа — джынсы — можа значна вырасці ў кошце. Акрамя таго, падаражэюць мінімум на траціну пасцельная бялізна, ручнікі, фіранкі, вата і марля.

У цяперашні час бавоўна ўжо падаражэла на 44%. На біржы ІCE Futures у Нью-Ёрку фунт гэтай сыравіны ацэньваюць у два долары. У сувязі з гэтым аналітыкі адзначаюць, што ніжняя бялізна вырасце ў кошце на 50%, а джынсы — не менш чым на 70%. Пры гэтым, нягледзячы на істотнае падаражанне бавоўны, попыт на прадукцыю з яе імкліва расце. Эксперты нагадваюць, што ў Аўстраліі ўсе плантацыі бавоўны знішчылі паводкі, а між тым гэтая краіна займае чацвёртае месца ў свеце па экспарце названай сыравіны. Таксама паводкі былі і ў Пакістане, дзе вырабляюць баваўнянае валакно. Яшчэ адной прычынай росту кошту з'яўляецца папулярнасць натуральных тканін ва ўсім свеце. Кітай, дзе шыюць адзенне і бялізну для сусветнага рынку, выпусціў летась на 14% больш вырабаў з бавоўны.

←Бизнес в помощь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика