Жыллё ідзе на “прызямленне”? Новабудоўлі могуць паменшыцца, палягчэць і патаннець

Источник материала:  
Жыллё ідзе на “прызямленне”?
Новабудоўлі могуць паменшыцца, палягчэць і патаннець

Падыходы да жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі могуць змяніцца. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прапануе ўнесці карэктывы на тэхналагічным і нарматыўным узроўні. Калі ініцыятыву падтрымаюць, то, у прыватнасці, сярод новабудоўляў павялічыцца доля жылля вышынёй не больш за тры-чатыры паверхі.

“Шырокае абмеркаванне можа пачацца яшчэ ў першай палове бягучага года”, — паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Нічкасаў. У многіх краінах Заходняй Еўропы на заканадаўчым узроўні прыняты нарматывы, якія абмяжоўваюць вышыню новабудоўляў. ЗША, канешне, славяцца сваімі гмахамі. Але ў цэлым гэту краіну нездарма многія называюць аднапавярховай. Камфортным для пражывання лічыцца не шматпавярховае, а адносна невысокае жыллё. Рост дамоў у вышыню, які адбываецца і ў Беларусі, многія тлумачаць дэфіцытам зямельных плошчаў. Аднак, перакананы міністр, пры прафесіянальным архітэктарскім падыходзе жыллёвую праблему на тых жа плошчах можна вырашаць з дапамогай і малапавярховых будынкаў.Значныя змены павінны адбыцца і ў тэхналогіях будаўніцтва. “Нашы будынкі павінны стаць лягчэйшымі ў паўтара-два разы, — лічыць міністр. — Гэта сэканоміць рэсурсы і адкрые прынцыпова іншыя магчымасці для архітэктараў”.У апошні час аб’ём уводу жылля ў нашай краіне штогод павялічваўся на 15—20 працэнтаў. Сёлета плануецца здаць у эксплуатацыю 7,5 мільёна квадратных метраў жылля, а ў 2015-м — каля 10 мільёнаў. Проста дадатковым наборам будаўнікоў гэту амбіцыйную задачу не выканаць, бо колькасць насельніцтва, як і працоўных рук, за гэты перыяд наўрад ці значна вырасце. Таму неабходна больш увагі надаваць аўтаматызацыі працэсаў праектавання і ўзвядзення жылля, аптымізацыі лагістыкі, дастаўкі матэрыялаў, канструкцый. “Тэмп будаўніцтва — гэта цана будаўніцтва”, — тлумачыць міністр. Калі тэрмін здачы аб’ектаў паменшыцца, можа знізіцца і сабекошт квадратнага метра.Запланаванае далучэнне да Мінбудархітэктуры Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на думку Анатолія Нічкасава, можа прынесці карысць. Пры праектаванні і будаўніцтве будзе больш увагі надавацца пытанням энергаэфектыўнасці, мінімізацыі выдаткаў на эксплуатацыю, рамонт аб’ектаў.

←Подземелье машин. С весны Октябрьская площадь в центре столицы закрывается. Под ней будет строиться паркинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика