Маразы адпусцяць толькі на наступным тыдні

Источник материала:  

На працягу трэцяй дэкады лютага на тэрыторыі Беларусі захаваецца зімовы характар надвор'я, якое будзе фарміравацца пад уплывам маларухомага атмасфернага фронту, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў.

У аўторак, сераду і чацвер будзе даволі воблачна і пройдзе кароткачасовы снег. Сёння будзе ад мінус 7 на поўдні да 16 марозу на поўначы краіны. У сераду і чацвер уначы мінус 12—19, на паўночным захадзе да 20—26 марозу, удзень — 6—12, на паўночным усходзе да мінус 15 градусаў.

У пятніцу—суботу атмасферны ціск пачне павялічвацца і ападкаў ужо не будзе. Уначы стане марозіць да мінус 12—19, пры працяглых праясненнях — да 23—26, удзень — 5—12 марозу. У нядзелю без ападкаў. Тэмпература ўначы мінус 9—15, пры праясненнях да 16—23 марозу, удзень — ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да 11 марозу па паўночным усходзе Віцебскай вобласці.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, маразы сапраўды адпусцяць толькі на наступным тыдні, калі з боку паўднёвага захаду ў Беларусь завітае цёплае паветра.

Дзмітрый Рабаў адзначыў, што другая дэкада лютага была самай халоднай гэтай зімой. Так холадна ў гэты час бывае ў Беларусі раз у 15 гадоў. Больш за тое, уначы 19 лютага на поўначы Віцебскай вобласці на метэастанцыі Езерышчы быў зафіксаваны новы марозны рэкорд гэтай зімы — мінус 35 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

←Отзовитесь, кто помнит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика